19 красавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: Усе гэтыя спецназы ціха варушылі вусамі з-пад ліштвы

14
Аляксандр Няўзораў: Усе гэтыя спецназы ціха варушылі вусамі з-пад ліштвы
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Такія людзі разбягаюцца першымі.

Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў распавёў аб відавочных прыкметах дзікай слабасці ўлады.

- Расея сябе пазіцыянуе монстрам, гігантам, сілай. Але гэта ж фэйк, - разважае Аляксандр Няўзораў на «Эхо Москвы». - Масава здзекуецца з безабаронных - гэта не сіла. Біць бяззбройных - гэта не сіла. Саджаць бяспраўных - гэта таксама не сіла.

Азлобіць, зацкаваць, а потым караць за тое, што кусаюць - гэта таксама не сіла. Рэпрэсаваць і знішчаць журналістыку і прэсу - гэта не сіла. А рэжым толькі гэтым і заняты.

Гэта істэрыка і баязлівасць і бясконцая слабасць.

Вялікія дзяржавы, скажу я табе, яны Навальнага не баяцца і ролікаў на YouTube таксама, як правіла. Вялікія дзяржавы, якія абапіраюцца на веліч, на эканамічную, на сацыяльную моц, на дабрабыт, на зацікаўленасць усяго народа ў вечнасці рэжыму, яны нічога не баяцца.

Вялікія дзяржавы падманам не фармуюць парламенты з паслухмяных прыдуркаватых фрыкаў. Гэта значыць, мы бачым, што на кожным кроку прыкметы дзікае слабасці і няўпэўненасці. А 600 тысяч дубаломаў Расгвардыі, арганізацыі для збіцця, а калі спатрэбіцца, то і для расстрэлу народа - гэта таксама не прыкмета сілы, а прыкмета страху і дзікай няўпэўненасці.

І вось гэта ўся колькасць бязмозглых бамбіз - тысячы генералаў, легіёны чарнасоценцаў, якія дзьмуць у адну дуду па крамлёўскай метадычцы прапагандонаў - гэта ўсё не сіла. Усе гэтыя людзі першымі разбягаюцца. Я ж бачыў, як гэта ўсё было ў СССР і як гэта ўсё адбывалася падчас раскідання СССР. КДБ было, войска было, усё было. І ўсе гэтыя спецназы, яны ціха варушылі сваімі гераічнымі вусамі з-пад ліштвы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках