29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У разгар эпідэміі каранавіруса ў Беларусі не стае больш за сем тысяч медыкаў

17
У разгар эпідэміі каранавіруса ў Беларусі не стае больш за сем тысяч медыкаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У якіх гарадах самы востры дэфіцыт?

У агульнарэспубліканскім банку вакансій, на 20 кастрычніка, па ўсёй Беларусі патрабуецца больш за 7 тысяч медработнікаў, звярнуў увагу ej.by.

Па ўсёй краіне не стае 2 950 лекараў, крыху больш за 2 800 медсясцёр, блізу 1 000 фельчараў і амаль 400 памочнікаў лекара.

Больш за ўсё лекараў патрабуецца ў медыцынскія ўстановы Менска - 732. На другім і трэцім месцы ў дэфіцыце лекараў ідуць Берасцейская і Гомельскія вобласці, дзе вакантнымі застаюцца 539 і 422 ставак лекараў.

Самая значная нястача медсясцёр таксама ў Менску - 841 вакансія. На другім месцы - Гомельская вобласць, дзе патрабуюцца 583 медсёстры. Гэта значыць, у Гомельскай вобласці большы дэфіцыт медсясцёр, чым лекараў. На трэцім месцы ў2 дэфіцыту медсясцёр знаходзіцца Берасцейская вобласць - 418 вакансій.

Найлепшая сітуацыя з медыцынскімі кадрамі, калі меркаваць з банку вакансій, на Віцебшчыне. Там патрабуюцца 278 лекараў і 191 медсястра. Гэта менш, чым у іншых рэгіёнах.

Прапанаваныя заробкі - ад 135 да 2300 рублёў. Напрыклад, ад 2 000 рублёў прапануюць працу на стаўку анестэзіёлаг-рэаніматолаг ў Гомелі і Менску. Ад 2140 рублёў абяцаюць лекару клінічнай лабараторнай дыягностыкі клініка-дыягнастычнай лабараторыі ў Гарадзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай лякарні. Ад 2 325 рублёў гатовыя заплаціць лекару спартыўнай медыцыны ў Берасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках