20 красавiка 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ковідная катастрофа: галоўныя навіны з рэгіёнаў Беларусі

11
Ковідная катастрофа: галоўныя навіны з рэгіёнаў Беларусі

Міністэрства аховы здароўя працягвае замоўчваць рэальныя лічбы аб захворванні.

Сітуацыя з каранавірусам у краіне пагаршаецца літаральна на вачах, а Міністэрства аховы здароўя працягвае замоўчваць рэальныя лічбы аб захворванні і смяротнасці.

Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» сабраў інфармацыю аб тым, як ідуць справы ў рэгіёнах.

Усе раённыя лякарні ў Віцебскай вобласці занятыя пад Ковід. Велізарная колькасць цяжкіх пацыентаў у рэанімацыі. У працы з каранавіруснымі хворымі занятыя блізу 90% рэаніматолагаў.

У Пінскай цэнтральнай паліклініцы з 20 кастрычніка і да асобага распараджэння прыпыняецца наданне дапамогі дзецям у Дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы.

У Берасцейскай гарадской бальніцы №1 занятыя ўсе рэанімацыйныя ложкі, у кіслароднай падтрымцы маюць патрэбу да 40% пацыентаў. У Берасцейскай абласной клінічнай лякарні перапрафілявалі сем аддзяленняў для лячэння хворых на каранавірус.

Воранаўскі раён: для лячэння хворых з каранавіруснай інфекцыяй разгорнута 110 ложкаў, з гэтай мэтай перапрафілявана больш за 60% усяго ложкавага фонду.

Аддзяленне рэанімацыі Магілёўскай абласной клінічнай лякарні запоўнена цяжкахворымі, 15 аддзяленняў аддадзена пад ковід-хворых. Лекары знаходзяцца на зменах ў «чырвонай зоне» больш за 24 гадзіны.

У чырвонай зоне паліклінікі Светлагорска людзі стаяць у чарзе па шасці гадзін: працуе толькі два лекары. З двух карпусоў мясцовай лякарні большы цалкам аддадзены пад ковідных пацыентаў. На Светлагорскім «Хімвалакне» масава хварэюць людзі.

Нястача лекараў у дзіцячай кансультацыі Мар'інагорскай ЦРБ прывяла да таго, што на дом будуць ездзіць толькі да дзяцей да трох гадоў і дзецей з інваліднасцю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках