20 красавiка 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАР - беларусам: Падумайце пра сваіх дзяцей

БАР - беларусам: Падумайце пра сваіх дзяцей

Вы думаеце што гэта вас не тычыцца?

Нястача лекараў у дзіцячай кансультацыі Мар'інагорскай ЦРБ прывяла да таго, што на дом будуць ездзіць толькі да дзяцей да трох гадоў і да дзяцей з інваліднасцю, піша Telegram-канал "Беларускае аб'яднанне рабочых» (БАР).

Гэта канкрэтны прыклад таго, што адбываецца ва ўсёй медыцыне. Але тут ужо размова аб дзецях!

Беларусы, асабліва тыя, хто ў танку, тыя ў каго хата з краю, вы думаеце што гэта вас не тычыцца? Не, як бы вам не хацелася, хварэюць усе, незалежна ад вашых поглядаў, рэгалій і заслуг, незалежна ад полу і ўзросту.

Нават калі вам пляваць на іншых, падумайце пра сваіх дзяцей, пра іх права на жыццё.

Падрыхтуйце запас прадуктаў, зрабіце фінансавую падушку, рыхтуйцеся застацца дома. Толькі так мы зможам выратавацца ад каранавіруса, толькі так мы можам паказаць усім, мы хочам каб нас чулі, мы хочам самі быць гаспадарамі свайго жыцця.

Страйку быць!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках