19 красавiка 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падлабуньваецца да талібаў

2
Расея падлабуньваецца да талібаў

Навошта Маскве спатрэбілася сустрэча з лідарамі баевікоў?

Прадстаўнікі забароненай у Расеі тэрарыстычнай арганізацыі «Талібан» прыехалі ў Маскву з афіцыйным візітам.

20 кастрычніка талібы сустрэліся з супрацоўнікамі расейскага МЗС, у тым ліку з міністрам Сяргеем Лаўровым, на пасяджэнні маскоўскага фармату. Гэта першы замежны візіт талібаў пасля іх прыходу да ўлады ў Афганістане.

Ці можна назваць гэта дыпламатычнай перамогай Масквы і як на маскоўскую гасціннасць адрэагуе сусветная супольнасць, «Дождь» абмеркаваў з кіраўніком Цэнтра вывучэння афганскай палітыкі Андрэем Сярэнка.

На думку Сярэнкі, талібы і расейскі МЗС выкарыстоўвалі пляцоўку маскоўскага фармату для дэманстрацыі сваіх магчымасцяў, і да ўрэгулявання сітуацыі ў Афганістане гэтая сустрэча не мае ніякага дачынення. Задачай Масквы, са слоў Сярэнкі, было прадэманстраваць заходняй супольнасці, што яна мае ўплыў на ўрад талібаў і можа разглядацца ў ролі пасярэдніка паміж талібамі і міжнароднай супольнасцю. Сярэнка сказаў, што талібы, у сваю чаргу, выкарыстоўвалі маскоўскую пляцоўку для таго, каб дамагчыся прызнання сваёй легітымнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках