24 красавiка 2024, Серада, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звесткі ўсіх грамадзян Аргенціны ўзламаныя хакерамі і злітыя ў сетку

1
Звесткі ўсіх грамадзян Аргенціны ўзламаныя хакерамі і злітыя ў сетку

Апублікаваныя нават звесткі прэзідэнта краіны і футбаліста Мэсі.

Невядомы ўзламаў базу звестак урада Аргенціны, у якой змяшчаецца інфармацыя аб афіцыйных дакументах усіх жыхароў краіны (больш за 45 млн чалавек), паведамляе выданне silicon.co.uk.

У пачатку кастрычніка хакер апублікаваў у Twitter фота ID-карт і іншыя персанальныя звесткі 44 аргенцінскіх знакамітасцяў, уключаючы прэзідэнта Альберта Фернандэса і футбаліста Ліянэля Мэсі. Пасля гэтага зламыснік на хакерскім форуме прапанаваў карыстальнікам азнаёміцца з асабовымі звесткамі кожнага аргенцінца. Ён заявіў, што гатовы апублікаваць персанальную інфармацыю яшчэ 1-2 млн чалавек. Хакер плануе прадаваць выкрадзеныя звесткі.

Урад краіны ўжо пацвердзіў выцек і пачаў праверку ў дачыненні да васьмі дзяржслужбоўцаў, якія могуць быць датычныя да ўзлому.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках