27 студзеня 2022, Чацвер, 21:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«У моргу целы ляжаць у мяхах на сталах і падлозе»

4
«У моргу целы ляжаць у мяхах на сталах і падлозе»

Жыхары беларускіх рэгіёнаў распавядаюць пра рэальныя маштабы COVID-19.

Згодна з Міністэрствам аховы здароўя ўчора ў Беларусі на каранавірус захварэлі ўсяго 2 097 чалавек.

Не заніжаную, а рэальную статыстыку смерцяў гамяльчанка Аксана (імя зменена) убачыла, калі забірала цела маці з морга.

Яна расказала пра гэта «Белсату»:

«На адным стале некалькі мяхоў. На іншым стале - некалькі мяхоў. На падлозе ляжаць мяшкі і бачна па абрысах, што ў мяшках людзі (дзе рукі, дзе ногі, дзе галава) працэдура апазнавання такая, што ў цябе пытаюцца: вы за гэтым чалавекам? Мяшок адкрылі, спыталі ён ці яна. Забірайце».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».