25 красавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: У рэжыму ёсць «схаваная запазычанасць» перад Кітаем

16
Даследаванне: У рэжыму ёсць «схаваная запазычанасць» перад Кітаем

Гаворка ідзе пра мільярды даляраў.

Многія краіны-ўдзельніцы праекта «Адзін пояс - адзін шлях» нарасцілі запазычанасць перад Кітаем, які перавышае 10% свайго ВУП. Пры гэтым частка дзяржаўнай запазычанасці засталася ў цені. Усё гэта тычыцца і Беларусі.

Такія высновы ўтрымліваюцца ў даследаванні амерыканскай аналітычнай кампаніі AidData.

Як высветлілі даследнікі, Кітай ў рамках праекта «Адзін пояс - адзін шлях», які стартаваў у 2013 годзе, змяніў сваю стратэгію замежнага крэдытавання. Фінансаванне стала выдавацца пераважна краінам з нізкім узроўнем крэдытаздольнасці і высокім узроўнем карупцыі паводле міжнародных рэйтынгаў. Крэдытаванне такіх краін лічыцца ў міжнароднай практыцы рызыкоўным.

У рамках праграмы «Адзін пояс - адзін шлях» Кітай уважаў за лепшае выдаваць фінансаванне не наўпрост ураду, а камерцыйным (дзяржаўным ці прыватным) структурам. Пры гэтым пры падпісанні пагаднення кітайскі бок патрабаваў не прамых, альбо ўскосных гарантый урада аб вяртанні пазыкі.

Такая пазыка не заўсёды адлюстроўвалася ў дзяржаўных балансах. Яе не ўлічвалі рэйтынгавыя агенцтвы. Тым не менш, фактычна яна павялічвае рызыку пазыковага крызісу ў дзяржавах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу.

Беларусь была важным гульцом праграмы «Адзін пояс - адзін шлях» у перыяд з 2013 па 2017 гады, які ахоплівае даследаванне.

Наша краіна ўваходзіць у топ-10 краін паводле колькасці праектаў і паводле сумы інвестыцый у іх. У нас даследчыкі налічылі 35 праектаў у стадыі рэалізацыі, на якія Кітай накіраваў 6,1 мільярдаў даляраў.

Аднак паводле агульнай сумы крэдытаў, атрыманых ад Кітая, мы займаем сціплае месца. Калі Беларусь узяла ў пазыку 6,73 млрд даляраў, то Расея, напрыклад, 151,8 млрд, Венесуэла - 81,9 млрд.

Удзел у праграме «Адзін пояс - адзін шлях» моцна адбілася на пазыковым цяжары краін-удзельніц, падкрэсліваюць экспэрты AidData. Яны налічылі 38 краін, чый узровень суверэннай завінавачанасці перад Кітаем перавышае 10% ВУП. У лік гэтых краін уваходзіць і Беларусь.

Са звестак даследавання, за ўвесь перыяд супрацоўніцтва пазыка Беларусі перад Кітаем склала 7,5 млрд даляраў, гэта значыць 14% ад ВУП. Ёсць у Беларусі і «схаваная» пазыка, якая не ўлічваецца ў суме суверэннай пазыкі - гэта 481 млн даляраў, або 1% ВУП.

Аднак AidData будзе пераправяраць звесткі пра Беларусь і некалькі іншых краін у наступным выпуску свайго даследавання, бо суму суверэннай запазычанасці, якую яны налічылі, была ніжэйшай, чым яе сума паводле звестак Сусветнага банка.

Адзначым, што згодна з Мінфінам, за дзевяць месяцаў 2021 года Беларусь атрымала 14,9 млн даляраў ад экспартна-імпартнага банка Кітая, а выплаціла кітайскім банкам пазыкі ў суме 403,1 млн даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках