19 красавiка 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам значна падвысяць кошты каўбас і сасісак

9
Расейцам значна падвысяць кошты каўбас і сасісак
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Інфляцыя дабралася да мясакамбінатаў.

У харчовай інфляцыі ў Расеі, якая б'е рэкорды з канца 2015 года, па-ранейшаму няма ні краю ні канца.

Больш за 10 найбуйнейшых мясакамбінатаў папярэдзілі раздробныя сеткі аб значным павышэнні коштаў сваёй прадукцыі, у тым ліку каўбасы, сасісак і паўфабрыкатаў, паведамляюць «Известия» са спасылкай на прадстаўнікоў рытэйлераў.

З іх слоў, у канцы кастрычніка - пачатку лістапада мясная прадукцыя можа падаражэць на 7-20% ва ўсіх ключавых вытворцаў, уключаючы «Міраторг», «Астанкіна», «Дымоў», «Клінскі» і інш.

Асацыяцыя кампаній раздробнага гандлю пацвердзіла, што рытэйлеры масава атрымліваюць лісты аб павелічэнні адпускных коштаў на 8-10% са спасылкай на тое, што вырас сабекошт вытворчасці і выдаткі на транспартаванне.

Так, напрыклад, перавозкі цяпер каштуюць на 24% даражэй, чым год таму. «Гандлёвыя сеткі - чальцы АКОРТ прадпрымаюць намаганні, каб змяненне коштаў на паліцах праходзіла максімальна камфортна для спажыўцоў, у тым ліку дэмпфіруюць рост закупачных коштаў за кошт эканоміі выдаткаў», - заявілі ў асацыяцыі.

Але стрымліваць раздробныя кошты бясконца рытэйлеры не могуць. У прэс-службе «Ашана» ТАСС пацвердзілі, што мясакамбінаты апавясцілі пра падвышэнне коштаў на 7% і вышэй.

«Лента» атрымала ад шэрагу вытворцаў запыты на падвышэнне кошту свініны і ялавічыны ад 4 да 25% у залежнасці ад пазіцыі.

Паводле інфармацыі сеткі «Верны», больш за ўсё могуць падаражэць гатовыя вырабы, напрыклад, біточкі - на 10%, шніцаль курыны - да 18%, тэфтэлі і катлеты з курыцы - да 10%, фарш - да 12%; кошты салямі і сасісак могуць павялічыцца на 10%.

Новыя цэннікі ўжо ўлічваюць стрымліванне коштаў, бо кошт сыравіны для мясаперапрацоўкі вырас значна больш, тлумачыць суўладальнік кампаніі «Ускраіна» Віталь Дзелядзіўка.

Ялавічына падаражэла на 11%, курыца - на 13%, свініна - на 29%, сказаў Віталь Дзелядзіўка. З ягоных слоў, таксама ў цане выраслі ўпаковачныя матэрыялы - агулам на 15%, мыйныя сродкі - на 35%, яечны меланж - на 20%.

Рытэйлеры будуць намагацца максімальна стрымліваць рост коштаў, упэўнены генеральны дырэктар «Infoline-аналітыка» Міхаіл Бурмістраў. З ягоных слоў, у грашовым вылічэнні на мяса і мясную прадукцыю прыпадае 15% продажаў спажывецкіх тавараў. Пакупнікі ўжо пераключыліся з больш дарагога мяса на больш таннае, і наступнае, што яны могуць зрабіць, - скараціць яго спажыванне, мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках