29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяльчанка закахалася ў «сірыйскага генерала-двараніна» і адправіла яму амаль $5000 на квіток у Беларусь

53
Сяльчанка закахалася ў «сірыйскага генерала-двараніна» і адправіла яму амаль $5000 на квіток у Беларусь

«Афіцэр» запытаў пералёт бізнэс-класам.

55-гадовая жыхарка Пухавіцкага раёна завяла раман па перапісцы з «дваранінам-генералам» сірыйскага войска і страціла 12 тысяч рублёў, паведамляе СК.

14 лютага гэтага года 55-гадовай жыхарцы Пухавіцкага раёна ў сацыяльнай сетцы напісаў мужчына, які прадставіўся як «Луі Джонс, генерал войска Сірыі».

Цягам некалькіх месяцаў яны падтрымлівалі перапіску, у якой мужчына выказаў жаданне прыехаць у Беларусь у адпачынак. Аднак для гэтага ягонай сяброўцы трэба было напісаць у ААН з просьбай адпусціць «генерала» адпачыць. Далей ад «прадстаўніка ААН» пацярпелай прыйшоў ліст: за афармленне дакументаў неабходна перавесці 545 даляраў ЗША. У далейшым паступалі і іншыя паведамленні - аб неабходнасці аплаты авіяквітка, мытных збораў, аплату пасылак з дакументамі. У адным з лістоў «прадстаўнік ААН» паказваў, што, паколькі Луі - генерал войска і дваранін, ён павінен ляцець на самалёце бізнэс-класам.

На гэтыя мэты пацярпелая брала крэдыты ў банках і ажыццяўляла міжнародныя пераводы на імя, названае ў паведамленні каханага. Агулам сяльчанка пералічыла больш за 12 тысяч рублёў ($5000).

Калі жанчына не змагла выканаць чарговую прапанову аплаціць пасылку - ёй ужо нідзе не выдавалі крэдыт - «генерал» раптам знік. Тады жыхарка Менскай вобласці звярнулася ў міліцыю з заявай аб махлярстве.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках