20 красавiка 2024, Субота, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ЗША паабяцаў Тайваню абарону ад Кітая ў выпадку ўварвання

13
Прэзідэнт ЗША паабяцаў Тайваню абарону ад Кітая ў выпадку ўварвання
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Джо Байдэн падкрэсліў, што ў Вашынгтона ёсць абавязацельствы гэта зрабіць.

Злучаныя Штаты будуць абараняць Тайвань, калі востраў зазнае напад з боку Кітая. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер, 21 кастрычніка, на сустрэчы з выбарцамі, арганізаванай медыякампаніяй CNN у Балтымары, паведамляе dw.com.

«У ЗША ёсць абавязацельствы гэта зрабіць», - заявіў кіраўнік Белага дома ў адказе на пытанне аб абароне Тайваня.

Заява Байдэна супярэчыць даўняй палітыцы ЗША, вядомай як «стратэгічная двухсэнсоўнасць», калі Вашынгтон дапамагае выбудоўваць абарону Тайваня, але не абяцае відавочнай выявай прыйсці на дапамогу востраву. Гэтая палітыка накіраваная на стрымліванне кітайскага ўварвання, а таксама на ўтрыманне Тайваня ад афіцыйнага абвяшчэння незалежнасці, што Пекін уважае за чырвоную лінію, нагадвае агенцтва AFP.

«Я не хачу халоднай вайны з Кітаем. Я проста хачу, каб Кітай зразумеў, што мы не збіраемся адступаць, што мы не збіраемся мяняць свае погляды», - падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Кітай заклікаў не пасылаць «няслушныя сігналы»

У каментарах слоў Байдэна Пекін настойліва заклікаў ЗША «не пасылаць няслушныя сігналы сілам незалежнасці Тайваня, каб не прычыніць сур'ёзнай шкоды кітайска-амерыканскім сувязям, міру і стабільнасці ў Тайваньскай пратоцы». З адпаведнай заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, якога цытуе агенцтва Reuters.

Напружанасць паміж Тайванем і Кітаем сёння дасягнула максімуму за больш чым 40 гадоў, заявіў раней у кастрычніку міністр абароны Тайваня Чыу Гачэнг. З ягоных слоў, Кітай будзе ў стане арганізаваць «поўнамаштабнае» ўварванне да 2025 года.

У пачатку кастрычніка тайваньскае Мінабароны некалькі разоў паведамляла пра ўварванне вайсковых самалётаў Кітая ў паветраную прастору краіны. Сярод іншага ў гэтых акцыях удзельнічалі знішчальнікі Shenyang J-16 і SU-30, а таксама бамбавікі Xian H-6, здольныя несці ядзерныя боегалоўкі.

Тайвань абвясціў аб аддзяленні ад мацерыковага Кітая ў 1949 годзе падчас грамадзянскай вайны. Афіцыйна КНР уважае востраў за частку краіны. ЗША прызнаюць суверэнітэт Пекіна над гэтай тэрыторыяй, але ўажаюць статус Тайваня неўрэгуляваным.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках