28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі значна падвысілі кошты мінеральных угнаенняў

3
У Беларусі значна падвысілі кошты мінеральных угнаенняў

Кіраўнікі сельскіх гаспадарак б'юць трывогу.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуліся кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. З іх слоў, «Гродна Азот» моцна падвысіў кошты мінеральных угнаенняў. За паўгода, кажуць крыніцы выдання, у некаторых выпадках кошты выраслі на 60%, або ў 1,6 разы.

Кіраўнікі гаспадарак у размове з «НН» выказалі занепакоенасць, што ў іх няма сродкаў, каб купіць угнаенні новымі, больш высокімі коштамі. А яны моцна падскочылі.

Так, напрыклад, карбаміда-аміячныя сумесі выраслі ў цане на 62-63% (КАС-28 - з 450 да 734 руб/т, КАС-30 - з 483 да 787 руб/т, КАС-32 - з 515 да 839 руб/т). Прыліраваны карбамід розных гатункаў падскочыў на 25%: агулам з 830 да 1038 руб/т, а грануляваны карбамід на 24%: з 865 да 1076 руб/т.

Гэта асноўныя ўгнаенні, якія ўносяць на палеткі. Таму, калі гаспадаркі не змогуць набыць угнаенні, налета сітуацыя будзе даволі цяжкай.

«На наступны год ураджайнасць будзе яшчэ ніжэйшай, чым антырэкорд гэтага года, - мяркуюць кіраўнікі гаспадарак. - Бо ва ўмовах беднай беларускай глебы азотныя ўгнаенні - найважнейшы кампанент добрага ўраджаю».

Нагадаем, сёлета ўраджайнасць збажыны ў Беларусі - самая нізкая за апошнія 8 гадоў. У краіне намалацілі блізу 6,3 мільёна тон супраць леташніх 8,8 мільёна тон.

Даведацца, што паслужыла прычынай такога моцнага росту коштаў, пакуль не ўдалося: атрымаць адказ на «Гродна Азоце» не здолелі.

Аграрыі мяркуюць, што падаражанне абумоўленае двума фактарамі. Па-першае, ростам сусветных коштаў угнаенняў, асабліва ў Еўропе, што звязанае з ростам коштаў газу.

Па-другое, як адзначаюць нашы крыніцы, магчыма, падаражанне ўгнаенняў абумоўленае імкненнем вытворцы кампенсаваць на ўнутраным рынку страты ад санкцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках