27 студзеня 2022, Чацвер, 20:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны ЕЗ развярнулі 672 нелегалаў, што прарываліся з боку Беларусі

1
Краіны ЕЗ развярнулі 672 нелегалаў, што прарываліся з боку Беларусі

Мігранты спрабавалі перайсці межы Літвы і Польшчы.

Памежная служба Польшчы паведаміла, што 21 кастрычніка былі зафіксаваныя 633 спробы нелегальнага пранікнення праз мяжу з беларускай тэрыторыі. Затрыманыя 32 замежнікі - грамадзяне Ірака (30) і Сірыі (2), астатніх у краіну не ўпусцілі. Адзначаецца, што ў кастрычніку мігранты распачалі больш за 12 тысяч спробаў незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы паведаміла, што за мінулы дзень у краіну не ўпусцілі 57 мігрантаў, якія мелі намер перайсці мяжу з боку Беларусі. Аднаго чалавека прапусцілі з гуманітарных меркаванняў.

Акрамя гэтага, у Лаздзееўскім раёне затрымалі двух замежнікаў, але, са сцвярджэнняў прадстаўнікоў САДМ, парушэнне мяжы, паводле папярэдніх звестак, было ажыццёўленае «не з мэтай нелегальнай міграцыі».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».