27 студзеня 2022, Чацвер, 19:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель правялі авацыямі на саміце лідараў ЕЗ

8
Мэркель правялі авацыямі на саміце лідараў ЕЗ
Ангела Мэркель

Гэты апошні для яе саміт.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ на саміце ў пятніцу зладзілі бурныя авацыі канцлерцы Ангеле Мэркель, для якой гэты саміт стаў 107-м за 16 гадоў і, хутчэй за ўсё, апошнім.

Пра гэта гаворыцца ў публікацыі бельгійскага выдання Le Soir, якое спасылаецца на ўласныя крыніцы, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Прэзідэнт Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль прысвяціў некалькі хвілін на саміце ў пятніцу апоўдні, каб аддаць належнае канцлерцы, якую, хутчэй за ўсё, у снежні заменіць сацыял-дэмакрат Олаф Шольц.

«Вы манумент. На розум прыходзяць параўнанні. Еўрапейская Рада без Ангелы падобная на Рым без Ватыкана ці Парыж без Эйфелевай вежы», - сказаў Мішэль кіраўніцы нямецкага ўрада.

«Нам будзе не ставаць вашай мудрасці, асабліва ў цяжкія часы», - дадаў ён.

Мішэль ахарактарызаваў «цвярозасць і прастату» канцлеркі, як яе «вельмі магутную зброю» і назваў Мэркель «компасам і маяком у нашым еўрапейскім праекце».

«Яна з тых, хто за 16 гадоў сапраўды пакінуў свой след у Еўропе, дапамагаючы ўсім 27 краінам прымаць правільныя пастановы, якія часам былі цяжкімі, з вялікай колькасцю чалавечнасці», - сказаў прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кроа.

Прэм'ер-міністр Люксембурга Бэтэль назваў Мэркель «машынай кампрамісаў», якая «звычайна знаходзіла нешта, што нас аб'ядноўвала» падчас шматлікіх ўнутрыеўрапейскіх перамоваў. «Еўропе будзе яе бракаваць», - сказаў ён.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў надзею, што Мэркель, як «вялікі палітык», застанецца на палітычнай арэне «ў той ці іншай форме».

Саміт лідараў ЕЗ адбыўся 21-22 кастрычніка ў Брусэлі. На ім лідары выказалі намер захоўваць магчымасць падарожжаў на фоне чарговай хвалі эпідэміі.

Еўрарада таксама агучыла крокі ў сувязі з імклівым падаражаннем энэргарэсурсаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».