Мінфінансаў прызнала, што санкцыі працуюць і яму цяжка плаціць па пазыках
3- 22.10.2021, 17:46
- 8,012
Міжнародныя фінансавыя інстытуты не хочуць працаваць з рэжымам.
Мінфінансаў прызнала наяўнасць цяжкасцяў з рэфінансаваннем вонкавай дзяржаўнай запазычанасці. Адна з прычын, як кажуць у міністэрстве, - уплыў уведзеных заходніх санкцый, паведамляе прэс-служба Мінфіна.
«З некаторымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі работа пастаўленая на паўзу», - заявілі ў міністэрстве.