19 красавiка 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 фільмаў для прагляду ў выходныя

2
Топ-10 фільмаў для прагляду ў выходныя

Адзін з іх – «Вечнае ззянне чыстага розуму».

Надвор'е ўсё менш цешыць гараджанаў сонцам і цяплом. Выходзіць на вуліцу не хочацца, а займацца хатнімі справамі тым больш. Таму ў гэтыя выходныя intex-press.by раіць вам атрымаць асалоду ад меладрамаў, якія прымусяць вас смяяцца і адначасова плакаць ад шчасця! Бярыце насоўку, запарвайце моцную гарбату і захінайцеся ў плед! Прыемнага прагляду!

«Ідэальныя незнаёмцы»

Краіна: Італія, 2015

Жанр: Меладрама, драма, камедыя

Рэжысёр: Паола Джэнавезэ

Сямёра сяброў, якія сабраліся за вячэрай, пачынаюць гуляць у дзіўную гульню – чытаць усе смс уголас, а на званкі адказваць праз гучную сувязь. Яны і ўявіць сабе не могуць, чым гэта для іх павернецца.

«500 дзён лета»

Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі, 2009

Жанр: Меладрама, камедыя

Рэжысёр: Марк Уэб

Галоўны герой працуе ў агенцтве, што выпускае віншавальныя паштоўкі. Ён прыдумляе ўсе тыя пацешныя подпісы, якія мы чытаем на іх. Малады чалавек улюбляецца ў сваю калегу і вызначае, што яна – «тая, адзіная». Але 500 дзён іх стасункаў паказваюць герою, што шлях да шчасця непрадказальны, некантраляваны і – неверагодна пацешны!

«Вечнае ззянне чыстага розуму»

Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі, 2004

Жанр: Меладрама

Рэжысёр: Мішэль Гондры

Сарамлівы і меланхалічны Джоэл жыве нічым не адметным, шэрым і маркотным жыццём. Але аднойчы замест звыклага працоўнага маршруту малады чалавек раптам сядае на электрычку ў іншым кірунку і рушыць да мора. На пясчаным беразе Джоэл заўважае дзяўчыну з ярка-сінімі валасамі. На зваротным шляху яны знаёмяцца ў вагоне электрычкі і хлопец разумее, што ў іх з Клемянцінай вельмі шмат агульнага, як быццам ён ужо ведае гэтую дзяўчыну. Зусім хутка Джоэл зразумее, што сапраўды быў знаёмы з ёй, больш за тое – яны былі парай.

«Ангельскі пацыент»

Краіна: ЗША, Вялікая Брытанія, 1996.

Жанр: Драма, меладрама, вайна

Рэжысёр: Энтані Мінгела

Другая сусветная вайна набліжаецца да канца. Маладая канадская медсястра даглядае на закінутай віле свайго «ангельскага пацыента», які атрымаў страшныя апёкі падчас авіякатастрофы ў пустыні Сахара.

Павольна згасаючы, ён уваскрашае ў памяці свой гарачы раман з замужняй жанчынай, змецены ўраганам вайны і банальнымі забабонамі, што ўрэшце і прывяло да трагічнай развязкі.

«Труп нявесты»

Краіна: ЗША, Вялікая Брытанія, 2005

Жанр: Меладрама, фэнтазі, мюзікл

Рэжысёр: Цім Бэртан

Дзеянне развіваецца ў еўрапейскай вёсачцы XIX стагоддзя. Галоўнага героя – маладога чалавека Віктара – сілы цемры завабліваюць у пекла і жэняць там з таямнічым трупам Нявесты, у той час як ягоная сапраўдная нявеста Вікторыя чакае свайго жаніха ў свеце жывых. Нягледзячы на тое, што жыццё ў Царстве мёртвых аказваецца шмат цікавейшым, чым ягоны звыклы віктарыянскі лад жыцця, Віктар разумее, што сваё адзінае каханне ён не прамяняе ні на што ні ў адным з альтэрнатыўных светаў...

«Поўнач у Парыжы»

Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі, Гішпанія

Жанр: Меладрама, камедыя, фэнтазі 2011

Рэжысёр: Вудзі Ален

Пісьменнік і безнадзейны рамантык, упэўнены ў тым, што павінен быў жыць у 1920-я гады, прыязджае ў Парыж са сваёй каханай на вакацыі і трапляе ў мінулае. Сустракаючыся там з Хэмінгуэем, Пікаса, мужам і жонкай Фіцджэральдамі, Гертрудай Стайн, ён разумее, што належыць гэтаму часу і хоча застацца там назаўсёды.

«Арытмія»

Краіна: Расея

Жанр: Меладрама, драма, 2017

Рэжысёр: Барыс Хлебнікаў

Алег – таленавіты лекар, працуе на «хуткай», якая імчыцца ад пацыента да пацыента. Алег ведае: ягоны прыезд можа змяніць усё. Кожны ягоны поспех робіць свет лепшым. Самае важнае – там, дзе ён спрабуе здзейсніць немагчымае. А астатняе можа пачакаць: сям'я, кар'ера, сваё жыццё... Што з ім здарылася? Пакуль Алег ратаваў іншых, жонка страціла надзею і надумала падаць на развод, а ў лякарні з'явіўся новы кіраўнік, які дбае толькі пра статыстыку і правілы.

«Буйная рыба»

Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі, 2003

Жанр: Фэнтазі, драма, меладрама

Рэжысёр: Цім Бэртан

У аснову гэтай прыгодніцкай стужкі пакладзены раман Дэніэла Уолеса «Вялікая рыба: раман міфічных прапорцый». Памірае бацька, пра жыццё якога сын хоча даведацца як мага больш, збіраючы гісторыі пра яго.

Сын спрабуе ўзнавіць жыццё бацькі ў серыі легендаў і міфаў, якія той прыдумляе на аснове разрозненых фактаў. Узлёты і падзенні ў жыцці чалавека ў выніку паўстаюць у нечаканым ракурсе.

«Знаёмцеся, Джо Блэк»

Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі, 1998.

Жанр: Меладрама, фэнтазі, драма

Рэжысёр: Марцін Брэст

У жыцці багатага і ўплывовага газетнага магната Уільяма Пэрыша з'яўляецца сама Смерць, якая прыняла аблічча чароўнага маладога чалавека з імем Джо Блэк.

Смерць, якая стамілася ад сваіх звыклых абавязкаў, прапануе Пэрышу незвычайнае пагадненне: магнат стане правадыром Джо ў свеце жывых, дзе той плануе правесці свой адпачынак. Пасля заканчэння вакацый Смерць забярэ Пэрыша з сабой. З дапамогай Уільяма загадкавы і эксцэнтрычны Джо пачынае сваё падарожжа па тленнай Зямлі.

«Дзённік Памяці»

Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі, 2004

Жанр: Меладрама

Рэжысёр: Нік Касаветыс

Гэта гісторыя стасункаў юнака і дзяўчыны з розных сацыяльных слаёў, якія жылі ў Паўднёвай Караліне. Най і Элі правялі разам незабыўнае лета, пакуль іх не падзялілі спачатку бацькі, а потым Другая сусветная вайна.

Пасля вайны ўсё змянілася: Элі заручылася з удачлівым бізнэсмэнам, а Ной жыў сам-насам са сваімі ўспамінамі ў старадаўнім доме, які ён здолеў адрэстаўраваць. Калі Элі прачытала пра гэта ў мясцовай газеце, яна зразумела: ёй трэба знайсці яго і вызначыць нарэшце лёс іхняга кахання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках