24 красавiка 2024, Серада, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO жорстка адказалі на істэрыкі Крамля пра будучае ўваходжанне Украіны

16
У NATO жорстка адказалі на істэрыкі Крамля пра будучае ўваходжанне Украіны

Кожная незалежная і суверэнная дзяржава мае права выбіраць сваю ўласную будучыню.

Расейская Федэрацыя не мае падставаў быць занепакоенай з прычыны будучага ўдзелу Украіны ў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (NATO). Як паведамляе ««УНІАН», пра гэта генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг сказаў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі паводле вынікаў двухдзённага пасяджэння міністраў абароны краінаў-удзельніцаў Альянсу.

Сярод іншага Столтэнберга папрасілі пракаментаваць рэакцыю прэзідэнта РФ Пуціна на нядаўні візіт міністра абароны ЗША Лойда Осціна ва Украіну і, сярод іншага, ці, на думку расейскага лідара, сяброўства Украіны ў Альянсе будзе пагрозай для Расеі.

Генеральны сакратар NATO заявіў, што не трэба турбавацца праз такія заявы Пуціна.

«Не, часткова таму, што NATO – гэта абаронны альянс, і часткова таму, што пастанова пра тое, калі Украіна будзе гатовая далучыцца да Альянсу, залежыць ад Украіны і 30 краінаў-удзельніцаў NATO. Ні адна іншая краіна не мае якога-небудзь права ўмешвацца і не мае права казаць пра гэты працэс, паколькі Украіна – гэта суверэнная, незалежная краіна», – падкрэсліў Столтэнберг.

Ён падкрэсліў, што Украіна як незалежная і суверэнная краіна мае права самастойна выбіраць свой уласны шлях, і менавіта ад Украіны залежыць пастанова пра жаданне набыць сяброўства ў Альянсе, а таксама ад 30 краінаў-удзельніцаў залежыць, калі Украіна будзе гатовая і адпавядаць крытэрам і стандартам NATO.

Столтэнберг дадаў, што пашырэнне NATO ў апошнія дзесяцігоддзі спрыяла міру і стабільнасці ва ўсёй Еўропе. «І з гэтай прычыны не існуе падставаў, каб Расея была занепакоенай ці мела якое-небудзь права ў спробе заблакаваць або спыніць любую суверэнную краіну ад уступлення ў Альянс», – падкрэсліў Столтэнберг.

Курс Украіны ў NATO і рэакцыя Расеі

У камюніке паводле вынікаў папярэдняга саміту Альянсу ў Брусэлi 14 чэрвеня 2021 года адзначалася, што Украіна стане ўдзельніцай NATO з дапамогай рэалізацыі Плана дзеянняў у сяброўстве (ПДС).

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заяўляў, што акупацыя Расеяй часткі ўкраінскіх тэрыторый не ўплывае на ўступленне ў NATO, але Украіна павінна ачысціцца ад карупцыі. Ён падкрэсліваў, што Украіна павінна адпавядаць пэўным крытэрам, каб атрымаць ПДС. Міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў краіны NATO ў 2022 годзе вылучыць Украіне ПДС.

18 кастрычніка прэсавы сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў сказаў французскім журналістам, што «ўступленне Украіны ў NATO стала б найгоршым сцэнарам». «Гэта сцэнар, які выходзіць за чырвоныя лініі нацыянальных інтарэсаў Расеі. Гэта той сцэнар, які можа прымусіць Расею ўжыць актыўныя захады для гарантыі ўласнай бяспекі», – заявіў Пяскоў.

У адказ Кулеба заявіў, што Кіеў не цікавіць меркаванне Расейскай Федэрацыі датычна ўваходжання Украіны ў NATO.

Краіны NATO на саміце ў Мадрыдзе ў 2022 годзе пацвердзяць пастанову пра будучы ўдзел Украіны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках