29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя лавіравала-лавіравала ды не вылавіравала

8
Міністэрства аховы здароўя лавіравала-лавіравала ды не вылавіравала

Дзіка глядзець на дзеянні чыноўнікаў ад медыцыны.

Бясконца можна глядзець на тры рэчы: як гарыць свечка, цячэ вада і Міністэрства аховы здароўя спрабуе выканаць вар'яцкія распараджэнні Лукашэнкі пра маскі, піша «Салідарнасць».

Увесь дзень 22 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя штарміла. Як з рога багацця сыпалі ўсё новыя і новыя распараджэнні і тлумачэнні пра нашэнне, дакладней, ужо ненашэнне (ці ўсё ж яшчэ нашэнне?) масак. І дзіка было глядзець на гэтыя патугі ў жаданні чыноўнікаў ад медыцыны.

А пакуль Міністэрства аховы здароўя ўсё яшчэ спрабуе вызначыцца, хто ж яму больш дарагі, узурпатар ці беларусы, успомнім храналогію падзей.

Калі крыху больш за тыдзень таму міністр аховы здароўя Піневіч з'явіўся ў эфіры дзяржканала ў масцы, а на наступны дзень пасыпаліся штрафы грамадзянам, якія ігнаруюць распараджэнне насіць маскі, здавалася, што пытанне са сродкамі абароны вызначанае канчаткова і беспаваротна.

Але не так усё проста.

21 кастрычніка галоўны «спецыяліст» у альтэрнатыўным лекаванні каранавірусу правёў нараду, на якой раскрытыкаваў прынятыя ва ўсім свеце захады абароны і заклікаў «не напружваць» людзей. Паралізаваныя ў ягоным разуменні грамадзяне павінны былі самі вызначаць, заражаць ім навакольных ці не.

І вось панеслася.

Раніцай 22 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя штампуе адно распараджэнне за другім. Да яго пры неабходнасці падключыліся і іншыя ўстановы.

Спачатку з санітарных нормаў і правілаў, якія прынялі літаральна 9 кастрычніка, выключылі пункт, які абавязвае пры наведванні ўстановаў «выкарыстаць сродкі абароны органаў дыхання і выконваць сацыяльную дыстанцыю».

Потым у Міністэрстве аховы здароўя вызначылі, што ўзялі занадта крута і трошкі дадалі масак у паўсядзённае жыццё. У афіцыйным каментары з'явілася ўказанне пра абавязковае нашэнне сродкаў абароны на паветраным, водным і чыгуначным транспарце, уключаючы метрапалітэн.

Але сітуацыю ўжо было не спыніць. Тут жа сталі сыпацца навіны пра новы падыход да развязання праблемы з каранавірусам. Менгарвыканкам паведаміў пра скасаванне пастановы аб абавязковай вакцынацыі кур'ераў і кіроўцаў таксі ў Менску. А Бабруйск даў справаздачу пра зняцце забароны на абслугоўванне ў крамах кліентаў без масак, а таксама праверак сведчанняў пра вакцынацыю або ПЛР для наведвальнікаў начных клубаў і дыскатэк.

Відавочна, ацаніўшы маштаб наступстваў, Міністэрства аховы здароўя зноў пастанавіла паклапаціцца пра здароўе грамадзянаў. З сайта было выдаленае ранішняе паведамленне і апублікаванае новае.

У ім адзначаецца, што маскі насіць усё ж рэкамендавана (хоць і не абавязкова). Пры гэтым у новым пасце Міністэрства аховы здароўя не ўдакладняе, ці абавязаныя беларусы насіць маскі ў транспарце.

У паведамленні сказана: «Скасаванае ўжыванне адміністрацыйнай адказнасці да фізічных асобаў за невыкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання (далей – маскі) на аб'ектах усіх формаў уласнасці і ў грамадскім транспарце. Але разам з тым ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый».

Увогуле, лавіравалі-лавіравалі ды не вылавіравалі. Засталося толькі зразумець, як у гэтай сітуацыі павядуць сябе самі беларусы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках