27 студзеня 2022, Чацвер, 20:51
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча праз газавы крызіс

5
У Малдове абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча праз газавы крызіс

Ён будзе дзейнічаць з 22 кастрычніка да 20 лістапада.

У Малдове абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча тэрмінам на 30 дзён – з 22 кастрычніка да 20 лістапада – у сувязі з крызісам у энэргетычнай сферы. Такую пастанову прыняў парламент на пасяджэнні ў пятніцу, 22 кастрычніка. За прапанову прагаласавалі 55 дэпутатаў ад прапрэзідэнцкай партыі "Дзеянне і салідарнасць" (PAS), піша dw.com.

З запытам пра ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча звярнулася ў парламент прэм'ер-міністарка Наталля Гаўрыліца. Паводле ейных словаў, гэта дазволіць абыйсці некаторыя працэдуры, прадугледжаныя законам, каб паскорыць набыццё газу з альтэрнатыўных крыніцаў.

Улады Малдовы не ўпэўненыя, што змогуць дамовіцца з "Газпрамам"

Прычынай праблемаў з газам у краіне стаў рэзкі рост коштаў паліва, а таксама складанасці з узгадненнем новага доўгатэрміновага кантракту на пастаўку газу з "Газпрамам".

Тэрмін дзеяння доўгатэрміновага кантракту Малдовы з расейскім энэргетычным канцэрнам, падпісанага ў 2006 годзе і з таго часу штогод падоўжанага, скончыўся 30 верасня. Аднак пагадненне было падоўжанае яшчэ на месяц, цягам якога Кішынёў набывае газ у "Газпрама" з коштам 790 даляраў за тысячу кубаметраў. Гэта амаль у тры разы даражэй, чым у пачатку года, калі газ для краіны каштаваў блізу 250 даляраў за тысячу кубаметраў (кошты мяняліся штоквартальна).

Гаўрыліца расказала, што малдаўскія перамоўнікі ў Маскве пакуль не здолелі дамагчыся канчатковай дамоўленасці з "Газпрамам", і "няма ўпэўненасці" ў тым, што ўлады змогуць падпісаць новы доўгатэрміновы кантракт.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».