20 красавiка 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам пабудавалі вельмі незвычайны дом-будан

3
Пад Менскам пабудавалі вельмі незвычайны дом-будан

Даведаліся, для каго і навошта.

«Онлайнер» знайшоў цікавую аб'яву: пад Менскам, у вёсцы Калодзішчы, прадаецца незвычайны на выгляд будынак, падобны ці то на вельмі дарагі вігвам, ці то на прыстанак сучаснай ведзьмы, ці то ўвогуле на культурны маніфест. Праект будынка распрацаваў архітэктар, якога для гэтых мэтаў нанялі ўласнікі. Ён прапанаваў заказчыкам канцэпцыю дома-будана, яны ўзялі і падтрымалі: маўляў, чаму б і не паэксперыментаваць?

Як расказалі ў агенцтве нерухомасці, уладальнік – бізнэсмэн. Будынак пабудаваны ў 2008 годзе (між іншым, працоўныя справіліся ўсяго за год). Сцены складзеныя з цэглы і блокаў, дах пакрыты гнуткай чарапіцай.

Палову пакояў гаспадар мае намер выкарыстоўваць як жылыя памяшканні, палову – як офіс. Праўда, працэс унутранага аздаблення значна задоўжыўся: да гэтага часу толькі офісная частка больш-менш добраўпарадкаваная і здаецца ў арэнду. У астатніх пакоях на сценах па-ранейшаму голая цэгла.

– Уласнік хацеў не проста пераехаць сюды разам з сям'ёй, але яшчэ і займацца тут бізнэсам. Падобная практыка, калі ўласная кватэра ці дом ператвараюцца яшчэ і ў офіс, ужо ёсць у іншых краінах, – патлумачыла агентка. – Аднак калі прыбыткі нашага кліента ўпалі, укладваць сур'ёзныя сумы ў рамонт перастала мець сэнс. Ды і ўвогуле, утрымліваць такую вялікую жылплошчу затратна. Асабліва калі ёсць і іншая нерухомасць.

Габарыты дома сапраўды ўражваюць. Агульная плошча – 483,5 кв. м. Складаецца дом з двух паверхаў, гарышча і прасторнага сутарэння. На першым паверсе – пяць пакояў, ванны і пярэдні пакой, на другім – яшчэ чатыры плюс кухня.

Памер самога надзелу – крыху больш за 15 сотак. Да яго падведзеныя ўсе неабходныя інжынерныя камунікацыі: электрычнасць, газ, вада і каналізацыя.

На думку ўладальніка, катэдж можна выкарыстоўваць як прыстанак для шматдзетнай сям'і, офіс, майстэрні або складскія памяшканні, гатэль або аграсядзібу, дзіцячы прытулак сямейнага тыпу.

– Шмат людзей цікавяцца, тэлефануюць, але далёка не ўсе ўсведамляюць, колькі грошай давядзецца ўкласці, каб давесці да розуму ўсё, што ўнутры. А гэта як мінімум столькі ж, колькі каштуе сам дом.

Дарэчы, кошт ягоны такі – $ 124 900 паводле курсу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках