23 красавiка 2024, aўторак, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Косава высылае двух расейскіх дыпламатаў

8
Косава высылае двух расейскіх дыпламатаў

Дыпламатаў абвясцілі персонамі нон грата.

Улады Косава абвясцілі персонамі нон грата двух расейскіх дыпламатаў з офіса сувязі РФ у Прышціне. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на "Балканскі аглядальнік".

"На гэтым тыдні я папрасіла віцэ-прэм'ер-міністра, міністра замежных справаў... абвясціць персонай нон грата дзвюх службовых асобаў Управы сувязі Расейскай Федэрацыі ў Косаве праз іхнюю шкодную дзейнасць, якая парушыла нацыянальную бяспеку і канстытуцыйны лад Рэспублікі Косава. Сёння МЗС прыняў пастанову аб прызнанні гэтых двух расейскіх чыноўнікаў непажаданымі асобамі і адначасова паведаміў пра неабходнасць выканання гэтай пастановы праваахоўнымі і адпаведнымі органамі", – адзначыла прэзідэнтка Косава В’ёса Асмані.

"Інстытуты Рэспублікі Косава адданыя барацьбе са злаякасным уплывам Расейскай Федэрацыі і яе хаўруснікаў у рэгіёне, якія маюць на мэце падарваць нашы дасягненні і дасягненні Злучаных Штатаў, NATO і ЕЗ", – адзначыла яна, дадаўшы, што з гэтай прычыны Прышціна "будзе прадаўжаць цесна супрацоўнічаць з амерыканскімі і еўрапейскімі хаўруснікамі", каб прадухіліць "дэстабілізоўныя амбіцыі Расейскай Федэрацыі" ў Косаве і ў рэгіёне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках