1 снежня 2021, Серада, 2:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У выходныя магчымы снег

2
У выходныя магчымы снег

Потым усё пераменіцца.

Вакол нас усё яшчэ круціцца цыклон Хендрык, стварае завіхрэнні. Але энтузіязм гэтага Хендрыка ідзе на спад, ён ужо запрыкмеціў на ўсходзе Волагду і хутка рушыць туды. З ягоным сыходам вецер павінен сціхнуць, кастрычнік стане больш ураўнаважаным і «памяркоўна цёплым», як кажуць у Белгідрамеце. Але наперадзе ў нас чарговая бясплодная спроба ўбачыць першы снег, не прамаргаць, піша «Онлайнер».

Сіноптыкі гавораць, што ў чацвер бачылі на поўдні 21 градус. Больш такога, хутчэй за ўсё, не будзе. У выхадныя ўсё яшчэ ветрана, з гэтай нагоды дзейнічае аранжавы ўзровень пагрозы. У суботу на большай частцы краіны чакаюцца дажджы, а на паўночным усходзе якраз не выключаны снег. Днём ад 5 да 11.

У нядзелю ападкі, вецер і тэмпература павінны пайсці на спад.

Рэч у тым, што ў раёне Нямеччыны цяпер завёўся антыцыклон з імем Кведлінбург, менавіта ён паспрабуе дыктаваць нам умовы на наступным тыдні. У ноч на панядзелак чакаем замаразкі ад 0 да мінус 7 градусаў. Далей – спакойнае надвор'е з нізкай верагоднасцю ападкаў. Днём – ад 5 да 14, гэта ў сярэднім трошку цяплей за норму.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».