У Фінляндыі вырасцілі каву ў прабірцы
10- 22.10.2021, 21:28
- 2,182
Штучная кава практычна не адрозніваецца на смак і водар ад звычайнай.
Фінскія даследнікі з Цэнтра тэхнічных даследаванняў (VTT) стварылі тэхналогію, якая дазваляе вырошчваць каву ў лабараторыі. Штучная кава практычна не адрозніваецца на смак і водар ад звычайнай, піша «Еўра пульс».
Клеткі кававага дрэва ў лабараторыі ператвараюць у біямасу, якую можна абсмажыць і заварыць як звычайную каву.
Новая тэхналогія дапаможа зрабіць вытворчасць кавы больш экалагічнай, бо часта для пасадкі кававых дрэваў высякаюць суцэльны лес, а для вырошчвання дрэваў выкарыстоўваюць шкодныя ўгнаенні.
Сёлета, выкарыстоўваючы падобную тэхналогію, французскія навукоўцы змаглі вырасціць у лабараторыі фуа-гра.