19 красавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Самы шуканы махляр свету мог атрымаць формулу «Пачаткоўцу» ад аўстрыйскага дыпламата

1
СМІ: Самы шуканы махляр свету мог атрымаць формулу «Пачаткоўцу» ад аўстрыйскага дыпламата

Марсалек выхваляўся перад лонданскімі фінансістамі таемнымі дакументамі пра атручэнне Скрыпаляў.

Адзін з былых кіраўнікоў аплатнай сістэмы Wirecard Ян Марсалек, які, паводле звестак СМІ, можа хавацца ад нямецкага правасуддзя ў Расеі, атрымаў ад былога высокапастаўленага аўстрыйскага чыноўніка таемныя дакументы пра выкарыстанне расейскімі агентамі хімічнай зброі на тэрыторыі Вялікай Брытаніі, уключаючы формулу атрутнага рэчыва "Пачатковец". Пра гэта паведамляе аўстрыйская прэса са спасылкай на свае крыніцы, паведамляе svoboda.org.

Паводле звестак выдання Kurier і аўстрыйскай грамадскай тэлевізіі, дакументы Марсалеку мог перадаць былы генеральны сакратар МЗС Аўстрыі Ёханэс Петэрлік. Апошнім часам ён займаў пасаду амбасадара ў Інданэзіі, аднак у сярэдзіне кастрычніка быў адхілены ад пасады. Афіцыйна не паведамлялася, што супраць яго распачатая крымінальная справа. Паводле звестак СМІ, пракуратура Вены вядзе расследаванне пра злоўжыванне службовым становішчам і парушэнне службовай таямніцы.

Пра тое, што Марсалек у 2018 годзе "выхваляўся" перад лонданскімі фінансістамі таемнымі дакументамі пра атручэнне Сяргея і Юліі Скрыпаляў у Солсберы, якія змяшчаюць апроч іншага формулу "Пачаткоўцу", пісала яшчэ ўлетку 2020 года Financial Times. Сцвярджаецца, што гаворка ішла пра дакумент Арганізацыі забароны хімічнай зброі (АЗХЗ), перададзены ў МЗС Аўстрыі пасля атручвання Скрыпаляў, дзе брытанскія ўлады абвінавачваюць агентаў расейскай вайсковай выведкі (ГРУ).

Марсалек у 2020 годзе пасля раскрыцця афёры ў Wirecard, звязанай з крадзяжом амаль 2 мільярдаў еўраў, уцёк – меркавана, у Расею. Ягонае месцазнаходжанне невядомае, расейскія ўлады не пацвярджаюць і не адмаўляюць, што ён знаходзіцца ў краіне.

З'явіліся падазрэнні, што Марсалек супрацоўнічаў з расейскімі спецслужбамі. Сярод асноўных кантактаў Марсалека быў таксама Андрэй Чупрыгін, якога ён сам называў "палкоўнікам". Паводле звестак цэнтра "Дасье", Чупрыгін неаднаразова лётаў з Марсалекам у краіны Блізкага Усходу пад прыкрыццём развіцця бізнэсу. На самай жа справе, як сцвярджаецца, Марсалек займаўся стварэннем і фінансаваннем прыватных ваенных кампаній.

Сяргей і Юлія Скрыпалі былі атручаныя "Пачаткоўцам" у сакавіку 2018 года. Яны выжылі пасля замаху. Расейскія ўлады адмаўляюць сваё дачыненне да іхнга атручвання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках