3 снежня 2021, Пятніца, 22:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры факты паказваюць на тое, што стасункі Пуціна і Лукашэнкі – на мяжы

25
Чатыры факты паказваюць на тое, што стасункі Пуціна і Лукашэнкі – на мяжы
ФОТА: GETTY IMAGES

Паміж Масквой і Менскам зноў «заіскрылася».

Улады Беларусі і Расеі робяць выгляд, што ўсё ў парадку, але розныя сігналы пераконваюць у адваротным, піша «Салідарнасць».

Успомнім падзеі апошняга месяца – яны выглядаюць намёкамі на тое, што стасункі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пагаршаюцца.

1. У Беларусі адпраўлены за краты журналіст «Комсомольской правды» Генадзь Мажэйка. Прэс-сакратару прэзідэнта РФ Дзмітрыю Пяскову давялося каментаваць гэтую падзею, а пасля заклікаў расейскіх журналістаў абараніць калегу Крэмль, які не змог нічога зрабіць, выглядае не ў найлепшым святле.

Больш за тое, прадстаўніцтва «Комсомольской правды» ў Беларусі змушанае было зачыніцца.

2. Нягледзячы на анонс Лукашэнкі, Пуцін так і не прыляцеў у Менск на саміт лідараў краінаў СНД і ЕАЭС. Калегі ўзялі з яго прыклад, у выніку саміты праводзіліся ў онлайн-фармаце.

Між тым гэтыя мерапрыемствы павінны былі стаць трыумфам кіраўніка Беларусі і засведчыць ягоную легітымнасць. Але не сталі.

3. Прадстаўнік Расеі Сяргей Лаўроў прыехаў у Менск на пасяджэнне рады міністраў замежных справаў СНД, але стасункаў з Лукашэнкам у яго не здарылася. Хоць раней палітыкі кожны раз выкарыстоўвалі магчымасць сустрэцца асабіста.

4. Выданне "Камерсант" паведамляе, што пакет з 28 саюзных праграмаў для паглыблення эканамічнай інтэграцыі Пуцін і Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшай дзяржрады Саюзнай дзяржавы 4 лістапада могуць і не падпісаць.

Хоць улады дзвюх краінаў анансавалі гэта крок, а Пуцін заявіў, што пра ўсё здолелі дамовіцца, перад выбарамі ў Дзярждуму.

Нельга выключаць, што Менск і Масква не могуць дамовіцца наконт прынцыповага пытання – адзінага рынку энэрганосьбітаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».