28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі Tesla дасягнулі новага гістарычнага максімуму

1
Акцыі Tesla дасягнулі новага гістарычнага максімуму

Заснавальнік кампаніі Ілан Маск стаў яшчэ багацейшым.

Акцыі Tesla падчас гандлю выраслі амаль на 1,8% і дасягнулі новага гістарычнага максімуму – $ 910, паведамляе выданне The Bell.

Маёмасць заснавальніка кампаніі Ілана Маска, паводле рэйтынгу Forbes Real-Time, у гэты ж час павялічылася на $ 3 млрд і ацэньвалася на $ 229,2 млрд.

Tesla дзякуючы росту коштаў акцый на кароткі час перасягнула ў капіталізацыі Facebook, піша Bloomberg. Выданне таксама адзначае, што дзецішча Маска стала на крок бліжэй да ўступлення ў элітную групу кампаній, чый рынкавы кошт складае $ 1 трлн.

З пачатку года кошт Tesla вырас амаль на 28%. З чэрвеня гэтага года – пасля ваганняў – ён расце дзякуючы добрым квартальным справаздачам. У трэцім квартале, згодна з апублікаванай напярэдадні справаздачай, аўтавытворца паказаў рэкордны прыбытак $ 1,6 млрд на рэкорднай выручцы $ 13,8 млрд, з якой $ 12 млрд прыпала на электрамабільны бізнэс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках