20 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі два аўтобусы з нелегаламі, якія прыбылі, хутчэй за ўсё, з тэрыторыі Беларусі

6
У Польшчы затрымалі два аўтобусы з нелегаламі, якія прыбылі, хутчэй за ўсё, з тэрыторыі Беларусі

Аўтобусы спынілі на паўдарозе да Чэхіі і Нямеччыны.

У Польшчы ў Лодзінскім ваяводстве паліцыя выявіла два аўтобусы, якія перавозілі 78 нелегальных мігрантаў. Пра гэта паведамляе PAP.

У першым аўтобусе, які спынілі, было 37 чалавек. У другім аўтобусе – 41 чалавек. Аўтобусы спынілі на трасе А2, на паўдарозе да Чэхіі і Нямеччыны.

«У першым аўтобусе, які спынілі, было 37 чалавек. За рулём быў грамадзянін Чэхіі. У другім аўтобусе падарожнічаў 41 чалавек, у тым ліку дзеці. Кіроўца быў грамадзянінам Фінляндыі», – паведаміла прэс-сакратарка паліцыі Анета Саберай.

Мяркуецца, што мігранты, хутчэй за ўсё, патрапілі ў Польшчу праз беларускую мяжу.

Нагадаем, 22 кастрычніка польскія памежнікі зафіксавалі 457 спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы. З пачатку кастрычніка польскія памежнікі прадухілілі больш за 11 тысячаў спробаў незаконнага перасячэння мяжы, а ў 2021 годзе – больш за 22,9 тысячы спробаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках