28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Сочы выйшлі на акцыю пратэсту і перацялі трасу

2
Жыхары Сочы выйшлі на акцыю пратэсту і перацялі трасу

Гарадскія ўлады пагадзіліся выканаць патрабаванні мітынгоўцаў.

У Расеі жыхары Сочы зладзілі акцыю пратэсту і перацялі трасу Адлер - «Альпіка-сэрвіс», якая вядзе на Чырвоную Паляну, праз увядзенне аднабаковага руху пасля аварыі з удзелам вядоўцы Ксеніі Сабчак. Пра гэта паведамляе ІА KrasnodarMedia.

Пратэсты пачаліся пасля таго, як 22 кастрычніка мэрыя Сочы абвясціла аб увядзенні новай схемы руху на дзвюх федэральных трасах у кірунку Чырвонай Паляны. Згодна з новай схемай, рух у бок Чырвонай паляны дазваляецца па дзвюх палосах трасы Адлер - «Альпіка-Сэрвіс», а назад - па федэральнай дарозе А-149 Адлер - Чырвоная Паляна. Раней рух па гэтых трасах быў двухбаковым.

Улады Сочы заявілі, што новая схема руху «дазволіць падзяліць рознанакіраваныя транспартныя плыні» і павысіць бяспеку руху. Новыя правілы былі ўведзеныя ў тэставым рэжыме, адзначалася ў паведамленні.

Жыхары мікрараёна, размешчанага ўздоўж адцінка трасы Адлер - «Альпіка-сэрвіс», сцвярджаюць, што цяпер яны сталі марнаваць больш часу, каб дабрацца дадому, у школу ці на працу. З іх слоў, яны сталі марнаваць на дарогу дзве гадзіны замест 20 хвілін, піша Ya62.ru.

Пратэстоўцы перацялі дарогу і запатрабавалі вярнуць ранейшую схему руху. У выніку на трасе ўтварыўся затор. Некаторыя людзі выйшлі з аўто і пайшлі пешшу да аэрапорта. На месца выехалі сілавікі і пракуратура.

У групе Sochi__today ў інстаграме гаворыцца, што акцыя прадаўжалася прыкладна тры гадзіны. Пратэсты скончыліся пасля таго, як супрацоўнік паліцыі абвясціў, што гарадскія ўлады выканаюць патрабаванні жыхароў.

Кіраўнік Сочы Аляксей Капайгародскі паведаміў, што рух па трасе Адлер - «Альпіка-сэрвіс» будзе адноўлены ў ранейшым рэжыме.

9 кастрычніка аўтамабіль, у якім ехала Ксенія Сабчак, трапіў у аварыю на трасе паміж Адлерам і Чырвонай Палянай. «Мэрсэдэс», у якім знаходзіліся тэлевядоўца, выехаў падчас абгону на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Фольксвагенам». У выніку загінула адна з пасажырак «Фальксвагена», 35-гадовая жыхарка Падмаскоўя Кацярына Тарасава. Сама вядоўца атрымала траўмы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках