БАР: Мяркуючы з усяго, страйк пачнецца з «Белавія»
- 23.10.2021, 14:57
- 8,700
Лізінгадаўцам не выгадны прастой самалётаў.
26 кастрычніка тры апошнія самалёты Еmbraer Е2 адпраўляюць у Казахстан, бо бразільцы не даюць кампаніі абноўленую базу звестак, а без яе самалёты не змогуць лятаць, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР).
Лізінгадаўцам не выгадны прастой самалётаў. Таксама ёсць інфармацыя, што 1 студзеня сканчаюцца страхоўкі на самалёты, а еўрапейскія страхавыя кампаніі праз санкцыі не бяруцца за гэта, як следства і астатнія Еmbraer пад пагрозай прастою. Санкцыі не працуюць, казалі яны.
Стачцы быць!