23 красавiка 2024, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя: Кожны беларус мае быць адказны за сваё здароўе

2
Герасіменя: Кожны беларус мае быць адказны за сваё здароўе

Найлепшае развязанне - адмовіцца ад кантактаў і проста пасядзець дома са сваёй сям'ёй і перачакаць пік.

Кіраўніца Фонду спартовай салідарнасці, вядомая плыўчыха Аляксандра Герасіменя падзялілася меркаваннем аб сітуацыі з каранавірусам у Беларусі, піша «Трыбуна».

«Мы яшчэ летась назіралі за тым, што ў нас няма ковіда, і ніякіх захадаў бяспекі не выконвалася. Таму то ёсць, то няма, то зноў ёсць... Я думаю, што на гэта не варта звяртаць увагі. Кожны беларус мае быць адказны за сваё здароўе і сам сачыць за ўсімі захадамі бяспекі.

Што да вакцын - тут вызначае кожны. Найлепшае развязанне гэтых пытанняў - адмовіцца ад кантактаў і проста пасядзець дома са сваёй сям'ёй і перачакаць пік, які ў Беларусі толькі нарастае», - сказала Герасіменя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках