18 красавiка 2024, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Ліды знайшлі ў лесе рэкордна вялікі грыб «мядзведжае вуха»

5
Жыхары Ліды знайшлі ў лесе рэкордна вялікі грыб «мядзведжае вуха»

Капялюшык - блізу 40 сантымэтраў у дыямэтры.

У Івейскім раёне лідзяне Яўген і Люся Шарэйкі знайшлі ў лесе велізарны герыцый, капялюшык якога ў дыямэтры склаў блізу 40 см. Грыбнікі ў лес заехалі па дарозе з Ліды ў Наваградскі раён і налучылі на паляну герыцыяў. Кажуць, іх там было так шмат, што «хоць касой касі», піша zerkalo.io.

Герыцый стракаты або грабеністы – умоўна ядомы грыб. Яго таксама называюць чорным груздом, саркадонам, мядзведжым вухам, проста мядзведзем, ястрабам або калчаком. Назва залежыць ад мясцовасці.

Лідзяне Яўген і Люся Шарэйкі ехалі з Ліды ў Наваградскі раён У Івейскім раёне наважылі спыніцца і павярнулі ў лес. І налучылі там на паляны «мядзведжых вушэй».

- У лесе іх было столькі - хоць касой касі! Мы дасталі мех і пачалі збіраць, - апавядае лідзянін. - Адзін з грыбоў выявіўся самым вялікім. У дыямэтры – блізка што 40 см. «Мядзведзяў» мы абіраем і сушым. А ўзімку выкарыстоўваем для гатавання розных страў, - кажа лідзянін.

Герыцый стракаты мае спецыфічны пах і гаркаваты на смак, таму гэтыя грыбы доўга адварваюць перад асноўным гатаваннем. Таксама выкарыстоўваюць як заправу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках