25 красавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульня ў таракана

8
Гульня ў таракана

Як стаць героем.

Цяпер свет узрушыўся новым карэйскім серыялам «Гульня ў кальмара». Жорсткі і жахлівы фільм, дзе людзі змагаюцца адно з адным дзеля вялікай сумы грошай. Даволі сур'ёзная праблема разгортваецца ў штучна створаным соцыуме, дзе ў кожнага чалавека ёсць свае асабістыя праблемы, праз якія ён уключыўся ў гульню.

Серыял вельмі дакладна праводзіць паралелі з таталітарным грамадствам. Ярка-чырвоныя касцюмы ахоўнікаў з адзнакамі на шаломах выклікаюць асацыяцыі з нацыстамі. Відавочна, што нагляднікі ў гэтай сістэме з'яўляюцца такімі ж прымусовымі, як і нагляданыя. У іх свой распарадак дня, выразныя ўказанні, а любое непаслушэнства караецца пакараннем смерцю. Арганізатары таксама – усяго толькі расходны матэрыял у рамках вялікай гульні, якая на самай справе выходзіць далёка за рамкі гульнявога поля.

Тут можна правесці аналогію з беларускім народам, які трапіў у жорсткую «Гульню ў таракана». Аднак, у адрозненне ад герояў серыяла, у нас павінна разгарнуцца гульня не паводле тых правілаў, якія нам дыктуюць. Таракану выгадна, каб утрымацца і выседзець на незаконна захопленым месцы любымі спосабамі, сутыкаючы грамадзянаў паміж сабой. Але мы павінны адмовіцца ад ягоных правілаў і выйсці з гульні. У адрозненні ад герояў, у якіх была выключна шкурная цікавасць, мы павінны зрабіць інакш. Адклаўшы нейкія асабістыя прычыны на потым, аб'яднацца і гуляць супраць яго. У гэтым выпадку перамога будзе падзеленая паміж усімі беларусамі і кожны стане героем і пераможцам у гульні супраць жорсткасці, супраць узурпатара.

У адной з серый нам паказалі, што ў людзей быў выбар: застацца ў гульні або ўзгоднена, метадам галасавання, пакінуць яе. У нашым выпадку Таракан не пакінуў нам варыянтаў, падрабіўшы вынікі галасавання, каб як мага даўжэй гуляць ва ўладу, здзекуючыся пры гэтым з народа Беларусі.

З мінулага года дыктатар не звяртаў увагі на праблему усяго свету – каранавірус. Усе памятаюць лухту: пра трактар, пра вогнішча і іншыя метады Тараканавага лекавання ад катастрафічнай хвалі пандэміі. Цяпер ён зноў скасоўвае якія-небудзь абмежаванні і заклікае не насіць маскі. І гэта – нягледзячы на тое, колькі чалавек у нашай краіне пацярпелі ад гэтай хваробы. Трагедыя відаць абсалютна кожнаму грамадзяніну, акрамя яго. Яму пляваць на лёс народа Беларусі. Свой эгаізм і свае асабістыя страхі ён ставіць вышэй за чалавечыя жыцці.

І час спыніць гэтую гульню. Выйсці з яе кожнаму, проста застаўшыся дома. Спыніць любое дзеянне і паклапаціцца нарэшце пра агульнае дабро для нашай краіны. Беларускім аб'яднаннем працоўных прапанаваны класны варыянт, як можна гэта зрабіць – проста застацца дома. Пагадзіцеся, калі ўсе перастануць гуляць паводле ягоных правілаў, гульня аўтаматычна скончыцца і ў яго проста не застанецца іншага выбару, акрамя як спыніць рэпрэсіі, выпусціць незаконна асуджаных і спыніць свае жорсткія гульні супраць насельніцтва. Гэта ўсё – у нашых сілах. Наша перамога прыйдзе тады, калі ўсе будуць дзейнічаць узгоднена і салідарна адзін з адным. У свеце няма нічога больш важнага за чалавечыя жыцці. І гэта ўсё – у нашых руках. Мы абавязкова зменім ход гульні на нашу карысць, развярнуўшы яе супраць яго. Пакіньце ў шафках працоўную вопратку, схавайце працоўны інструмент і спыніце «Гульню ў таракана».

Страйку быць!

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для тэлеграм-канала «Баста!»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках