19 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэст ПЛР у Беларусі цяпер будзе даступны не для ўсіх?

4
Тэст ПЛР у Беларусі цяпер будзе даступны не для ўсіх?

Міністэрства аховы здароўя пераходзіць на больш танныя тэсты на COVID-19.

Галоўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка абвясціў 23 кастрычніка ў эфіры дзяржТВ, што Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала лекарам выкарыстоўваць замест ПЛР – тэсты на антыген да каранавірусу, паведамляе telegraf.by.

«Па-першае, яны робяцца хутчэй, па-другое, яны таннейшыя, чым ПЛР-тэставанне. Таму і ўнеслі карэктаванне ў нарматыўныя дакументы: у першую чаргу даследаванне на антыген, а потым на меркаванне лекара або пры адсутнасці антыген-тэстаў праводзіцца ПЛР-тэставанне», – сказаў Аляксандр Тарасенка.

Тэсты на антыген праводзяцца па методыцы ПЛР, калі ў пацыента з дапамогай ватнай палачкі бярэцца з глоткі спроба сліны. Вынік вядомы ўжо цягам 15 хвілін. Тэсты на антыгены да каранавірусу выяўляюць бялкі вірусу; яны пастаўляюцца ў аднаразовых пластыкавых касетах, падобных на тэсты на цяжарнасць.

Галоўны санітарны лекар прызнаўся, што выкарыстанне экспрэс-тэстаў на антыген пачатае, «каб не перагружаць лабараторыі».

«І прызначаюцца яны ў першую чаргу на рэкамендацыю лекара, калі ёсць прыкметы вострых рэспіраторных інфекцый. ПЛР праводзяць для тых, хто шпіталізуецца ў стацыянар», – растлумачыў намеснік міністра аховы здароўя.

Наколькі тэсты на антыген дакладныя? А ПЛР?

Эфектыўнасць такіх аналізаў залежыць ад вытворцы тэстаў. Розныя маркі тэстаў адрозніваюцца дакладнасцю.

Аб'яднаныя вынікі аднаго тэсту на антыген (SD Biosensor STANDARD Q) адпавядалі стандартам Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) як «прымальныя» для пацверджання і выключэння COVID-19 у людзей з прыкметамі і сімптомамі COVID-19. Яшчэ два тэсты адпавядалі прымальным стандартам САЗ (Abbott Panbio і BIONOTE NowCheck) прынамсі ў адным даследаванні.

Паводле звестак брытанскай супольнасці збору медыцынскай інфармацыі і даследаванняў «Какрэйнаўская бібліятэка», у людзей з пацверджаным COVID-19 тэсты на антыген правільна вызначылі інфекцыю ў сярэднім у 72% людзей з сімптомамі, у параўнанні з 58% людзей без сімптомаў.

Тэсты на антыген былі найбольш дакладнымі пры выкарыстанні ў першы тыдзень пасля з'яўлення сімптомаў (у сярэднім 78% пацверджаных выпадкаў мелі станоўчыя тэсты на антыген). Верагодна, гэта звязана з тым, што ў першыя дні пасля заражэння ў арганізме чалавека знаходзіцца найбольшая колькасць вірусу.

У людзей, што не хварэлі на COVID-19, тэсты на антыген правільна выключылі інфекцыю ў 99,5% людзей з сімптомамі і ў 98,9% людзей без сімптомаў.

А вось тэсты на ПЛР цяпер дасягаюць дакладнасці 80–90%. Ва ўсякім выпадку так сцвярджае сустаршыня Рады грамадскіх арганізацый абароны правоў пацыентаў дэпартамента аховы здароўя Масквы Ігар Цыкорын. Эксперт прызнаўся, што ў 2020 годзе дакладнасць ПЛР для выяўлення каранавірусу была не большай за 60%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках