20 красавiка 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Балкунец: Калі спыніць краіну на два тыдні, то ён сыдзе

14
Зміцер Балкунец: Калі спыніць краіну на два тыдні, то ён сыдзе

Трэба ўстанавіць свае правілы.

Беларускі блогер і палітолаг Зміцер Балкунец мяркуе, што беларускім грамадзянам не трэба падладжвацца пад умовы рэжыму і гуляць паводле ягоных правілаў. Трэба навязваць свае правілы і не спадзявацца на Лукашэнку, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паколькі ягоныя інтарэсы і інтарэсы людзей абсалютна не супадаюць, задача зрабіць жыццё лепшым – толькі на адказнасці народа, кажа Зміцер Балкунец:

«Трэба свае правілы навязваць, а беларускае грамадства спрабуе і чакае чагосьці ад Лукашэнкі. Не трэба ад яго нічога чакаць. Вось ёсць страйк, ёсць патрабаванні, ёсць умовы. Калі краіна два тыдні будзе спыненая, не будзе працаваць – вось умова ягонага сыходу.

А калі людзі будуць чакаць, што Лукашэнка падкіне 5, 10, 20 даляраў, тады гэта будзе доўжыцца дзесяцігоддзямі. Я мяркую, што ўсё знаходзіцца ў руках многіх грамадзянаў».

Паводле словаў Змітра Балкунца, трэба добра ўсведамляць небяспеку ў барацьбе за лепшае жыццё і выбіраць свой парог бар'ера бяспекі. Кожны павінен абраць сам, якія дзеянні распачаць і што далей рабіць, выбіраючыся з рабства.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках