28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зарэгістраваны новы штам каранавірусу

20
У Беларусі зарэгістраваны новы штам каранавірусу

Што пра яго вядома?

Новы штам каранавірусу зарэгістраваны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка ў эфіры праграмы «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе zerkalo.io.

– У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі вызначаць хаджэнне такога штаму, як дэльта лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя, – сказаў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.

Нагадаем, штам AY.4.2 упершыню зафіксавалі ў Вялікай Брытаніі ў ліпені 2021 года. Вірус валодае некалькімі новымі мутацыямі, якія ў тым ліку ўплываюць на бялок, што выкарыстоўваецца ім для пранікнення ў клеткі.

Паводле звестак дырэктара Інстытута Венгера пры Кембрыджскім геномным даследчым цэнтры Джэфры Барэта і дырэктара Інстытута генетыкі ўніверсітэцкага каледжа Лондана Франсуа Балу, новы варыянт каранавірусу на 10–15% больш заразны штам «дэльта». Ужо цяпер кожны дзясяты выпадак заражэння каранавірусам у Вялікай Брытаніі – гэта новы штам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках