25 красавiка 2024, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніно Бурджанадзэ заявіла пра падтрымку Саакашвілі

10
Ніно Бурджанадзэ заявіла пра падтрымку Саакашвілі

Экс-спікерка парламента Грузіі выступіла на акцыі галоўнай апазіцыйнай сілы «Адзіны нацыянальны рух».

Экс-спікерка парламента Грузіі і лідарка партыі "Адзіная Грузія" Ніно Бурджанадзэ выступіла на акцыі галоўнай апазіцыйнай сілы "Адзіны нацыянальны рух" у падтрымку кандыдатаў партыі ў мэры і экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Акцыя пад назвай "За адзінства і свабоду" прайшла ўчора ўвечары ў Батумі. На яе сабраліся некалькі тысячаў чалавек.

Выступаючы з трыбуны, Бурджанадзэ заявіла, што "цяпер не час разборак і не час успамінаць крыўды. Цяпер не час дзяліцца на правых і няправых. Цяпер час адзінства і аб'яднання. Без таго, каб адкласці крыўды ў бок і аб'яднацца, нам не перамагчы", піша haqqin.az.

Бурджанадзэ адзначыла, што будзе ўдзельнічаць ва ўсіх перадвыбарных мітынгах апазіцыі і падтрымае кандыдатаў "Нацыянальнага Руху" ў другім туры.

Бурджанадзэ была чальцом каманды Саакашвілі і разам з ім удзельнічала ў "рэвалюцыі ружаў" у лістападзе 2003 года. Яна пакінула "Нацыянальны Рух" у 2008 годзе праз рознагалоссі з Саакашвілі, а пасля стварыла апазіцыйную партыю "Дэмакратычны рух – адзіная Грузія".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках