20 красавiка 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна цалкам адмаўляецца ад расейскага рубля

13
Украіна цалкам адмаўляецца ад расейскага рубля

Пастанова Нацыянальнага банка пачынае дзейнічаць з 21 лістапада.

Нацыянальны банк Украіны апублікаваў дакумент, у якім забараняецца прыняцце валюты краіны-акупанткі: адпаведна цяпер ні адзін украінскі банк не зможа прымаць расейскія рублі для залічэння на ўклады.

Хутчэй за ўсё, расейскі рубель нельга будзе выкарыстоўваць не толькі для залічэння на ўклады, магчыма, будуць праблемы і з абменам расейскіх рублёў, піша «Інфабанк».

І курс абмену, хутчэй за ўсё, моцна зменіцца. Таму калі вы сабраліся ехаць ва Украіну, то лепш мець гатоўкай даляры ці еўры.

Што тычыцца расейскіх рублёў на картках, то пакуль яшчэ ніякіх абмежаванняў на разлікі карткамі ў расейскіх рублях – не было.

Як відаць з пастановы, дзейнічаць яна пачынае з 21 лістапада 2021 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках