19 красавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Пастановы Лукашэнкі – дзікунства ў сітуацыі з COVID-19

18
Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Пастановы Лукашэнкі – дзікунства ў сітуацыі з COVID-19

Улады выглядаюць вар'ятамі ў параўнанні з усімі суседзямі.

У першай палове кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвяло абавязковы маскавы рэжым у грамадскіх месцах і нават прыгразіла штрафамі за ягонае невыкананне.

Але на нарадзе 19 кастрычніка Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за гэтыя пастановы.

У выніку адбыліся супярэчлівыя заявы Міністэрства аховы здароўя, з якіх можна зрабіць наступную выснову: нашэнне масак цяпер усяго толькі рэкамендуецца, штрафаваць за іх адсутнасць не будуць.

Акрамя таго, у Беларусі вярнулі планавую меддапамогу (але пацыентам трэба здаць ПЛР-тэст), а ў Менску скасавалі абавязковую вакцынацыю кур'ераў і кіроўцаў.

Былы старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч у каментары udf адзначыў, што беларускія ўлады чарговы раз пастанавілі «вылучыцца» на фоне іншых краінаў.

«Я мяркую, што такія пастановы – дзікунства ў сітуацыі, калі ўвесь свет перажывае новы скачок росту захворвання на вірус. Суседняя Расея абвясціла тыдзень выходных, каб людзі менш заражалі, а наш кіраўнік усё робіць наадварот», – сказаў Багданкевіч.

Згодна з пастановай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна непрацоўнымі днямі стане тыдзень з 30 кастрычніка да 7 лістапада ўключна. Перапынак закліканы перапыніць ланцужкі распаўсюджвання каранавірусу сярод насельніцтва.

Багданкевіч звярнуў увагу, што і палітыкі ў іншых краінах, і медыкі канстатуюць: сярод тых, хто захварэў на кавід, мала вакцынаваных, а сярод цяжкахворых пацыентаў з прышчэпкамі і зусім мізэр.

"Хіба можна ўявіць, што Лукашэнку не даклалі пра гэтыя факты, што ён не ў курсе? Чалавецтва перамагло шмат хваробаў з дапамогай вакцынаў, імі прышчапляюць у раннім дзяцінстве. Але яму, мабыць, пляваць на гэтыя факты», – мяркуе экс-кіраўнік Нацбанка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках