16 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая хваля нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю: такога не было са жніўня

12
Новая хваля нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю: такога не было са жніўня

Літоўскія памежнікі не пусцілі за апошні дзень 183 мігрантаў.

Субота была няпростай для літоўскіх памежнікаў - з Беларусі хлынулі мігранты, якія спрабуюць нелегальна патрапіць у ЕЗ.

Так шмат іх не было з пачатку жніўня, калі супрацоўнікам Службы аховы дзяржаўнай мяжы было дадзенае права не прапускаць мігрантаў у Літву ў неналежных месцах, піша Delfi.lt.

За мінулы дзень памежнікі не пусцілі з Беларусі 183 мігрантаў.

Зафіксаваная за дзень колькасць мігрантаў - 183 - з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сёлета з 2 жніўня, калі памежнікі могуць на законных падставах не ўпускаць мігрантаў з Беларусі. 76 замежнікаў не пусцілі ў пятніцу, 57 - у чацвер, 79 - у сераду, 55 - у аўторак, 149 - у панядзелак і 49 - у нядзелю.

Плынь мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Літву з Беларусі, расце - памежнікі за перыяд 1-23 кастрычніка не пусцілі ў краіну 1558 такіх уцекачоў, за ўвесь верасень іх было 981.

Нелегальна перайшлі мяжу з Беларуссю сёлета больш за 4,2 тысячы мігрантаў, большасць з іх - іракцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках