8 снежня 2021, Серада, 9:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Саакашвілі паведаміў аб падрыхтоўцы ліквідацыі экс-прэзідэнта Грузіі

3
Адвакат Саакашвілі паведаміў аб падрыхтоўцы ліквідацыі экс-прэзідэнта Грузіі

Юрыст сцвярджае, што грузінскія ўлады маюць намер імітаваць бунт зняволеных.

Адвакат былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, гендырэктар апазіцыйнага тэлеканала «Мтавары архі» Ніка Гварамія сцвярджае, што дзейныя ўлады маюць намер ліквідаваць экс-прэзідэнта ў турэмным шпіталі, куды яго перавязуць з Рустаўскай турмы найбліжэйшым часам, паведамляе «Інтэрфакс».

«Паводле нашай інфармацыі, улады пасля пераводу Саакашвілі ў турэмны шпіталь маюць намер імітаваць там бунт зняволеных, які скончыцца ягонай (Саакашвілі - ІФ) ліквідацыяй», - заявіў Гварамія.

Ён паведаміў, што валодае інфармацыяй аб тым, што «ў турэмны шпіталь ужо змясцілі спецыяльнага зняволенага, які пра гэта паклапоціцца».

Адвакат заклікаў амбудсмэна Грузіі Ніно Ламджарыя сачыць за сітуацыяй вакол Саакашвілі.

Грамадзянін Украіны Саакашвілі таемна прыбыў у Грузію 29 верасня. 1 кастрычніка ён быў затрыманы ў Тбілісі. Цяпер Саакашвілі знаходзіцца ў турме ў горадзе Руставі.

У Грузіі Саакашвілі праходзіць паводле некалькіх крымінальных спраў. Прадстаўнікі грузінскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што затрымаюць яго адразу, як толькі ён пяройдзе мяжу. Сваё затрыманне Саакашвілі ўважае за незаконнае, а абвінавачванні на ягоны адрас - сфальсіфікаванымі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».