25 красавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччыне патрэбныя больш за мільён работнікаў па 70 прафесіях

42
Нямеччыне патрэбныя больш за мільён работнікаў па 70 прафесіях

Бізнэс-колы краіны заклікалі да мэтанакіраванай іміграцыі для спецыялістаў.

Федэральнае аб'яднанне малых і сярэдніх прадпрыемстваў (BVMW) заклікала да мэтанакіраванай іміграцыі кваліфікаваных спецыялістаў праз іх вялікі недахоп у ФРГ. «Усё больш і больш кампаніі ва ўсіх галінах цяпер не знаходзяць ні спецыялістаў, ні стажораў. Гэта элементарна ставіць пад пагрозу канкурэнтаздольнасць сярэдняга бізнэсу і, такім чынам, месца Нямеччыны агулам», - заявіў выканаўчы дырэктар BVMW Маркус Ёргер (Markus Jerger) у інтэрв'ю, што публікуецца ў суботу, 23 кастрычніка, выданнямі медыягрупа Spark (пераклад - dw.com).

З ягоных слоў, шматлікім кампаніям праз недахоп кваліфікаваных спецыялістаў даводзіцца адмаўляцца ад заказаў. З людзьмі, якія атрымліваюць прафесійную адукацыю, сітуацыя выглядае не лепш. «У Нямеччыне вядзецца навучанне больш чым па 390 прафесіях і амаль ва ўсіх не стае новых вучняў», - указаў Ёргер.

Не стае больш за мільён спецыялістаў

Федэральнае агенцтва працы (ВА) папярэджвае пра недахоп спецыялістаў прыкладна ў 70 прафесіях. «Агулам цяпер патрабуецца блізу 1,2 млн работнікаў, з якіх дзве траціны – спецыялісты», - распавёў кіраўнік агенцтва Дэтлеф Шэлу (Detlef Scheele) у інтэрв'ю выданню Welt am Sonntag (WaS).

Згодна са свежымі звесткамі Інстытута эканомікі Нямеччыны (IW), на якія спасылаецца WaS, найбольшы недахоп спецыялістаў адзначаецца сярод сацыяльных педагогаў (18 300 адкрытых вакансій), персаналу па догляду за састарэлымі і хворымі 17 900 і 16 700, адпаведна). Усяго ў спісе змешчаныя 15 прафесій, у тым ліку інжынеры-будаўнікі (15 500 вакансій), спецыялісты ў сантэхніцы і ацяпленні (13 200), кіроўцы грузавікоў (6700) і іншыя.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках