24 красавiка 2024, Серада, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: Лукашэнкаўскія прапагандысты абразілі Пуціна

67
Расейскія СМІ: Лукашэнкаўскія прапагандысты абразілі Пуціна

Якой будзе рэакцыя Крамля?

Вядоўца прапагандысцкага шоў «Палітыка без гальштукаў і купюр» Яўген Пуставой на беларускім дзяржаўным тэлеканале СТВ параўнаў лідараў Расеі і Беларусі. Усё атрымалася не на карысць расейскага прэзідэнта, піша расейскае выданне «Московский комсомолец».

«Папракаюць лазняй і трактарам. Забываюць, што Лукашэнка падчас COVID не хаваўся па бункерах ад народа», - адзначыў вядоўца.

Лукашэнка, з ягоных слоў, «узваліў» на сябе крыж адказнасці, і гэта адбілася на ягоным твары. «Ботаксам не карыстаецца», - дадаў Пуставой.

Варта адзначыць, што гэта першы такі прыкметны выпадак нападак на расейскае кіраўніцтва з экрана беларускай тэлевізіі.

Дарэчы, на СТВ працуе яшчэ адзін вядомы прапагандыст - Рыгор Азаронак, які нядаўна заявіў, што Лукашэнка ў 1990-я гады «выратаваў» Расею. «Клінтан іржаў з вас. І толькі Аляксандр Лукашэнка падышоў і сказаў: «Брат, мы з табой». І Расея пачала адраджэнне», - адзначаў Азаронак.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках