8 снежня 2021, Серада, 10:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ад ковід шосты дзень запар паміраюць больш за 1000 чалавек

4
У Расеі ад ковід шосты дзень запар паміраюць больш за 1000 чалавек

Усяго з пачатку пандэміі інфекцыя, паводле афіцыйных звестак, стала прычынай смерці 230 600 чалавек.

У Расеі ад лёгачнага захворвання COVID-19 і яго наступстваў за апошнія 24 гадзіны памерлі 1072 пацыенты. Пра гэта ў нядзелю, 24 кастрычніка, паведаміў федэральны аператыўны штаб у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса. Гэта нязначна менш, чым на дзень раней (1075), паведамляе DW.

Колькасць зарэгістраваных смяротных выпадкаў, звязаных з COVID-19, перавышае 1000 выпадкаў на дзень шосты дзень запар. Гэтая псіхалагічная адзнака была пераадоленая 16 кастрычніка. Усяго ж з пачатку пандэміі каранавірусная інфекцыя, паводле афіцыйных звестак, стала прычынай смерці 230 600 чалавек.

Колькасць новых выпадкаў заражэння злёгку знізілася

Таксама, паводле інфармацыі аператыўнага штаба, за апошні дзень выяўлена 35 660 новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Два папярэднія дні ў Расеі рэгістравалі больш за 37 тысяч новых выпадкаў каранавіруса. Агульная колькасць людзей, інфікаваных вірусам SARS-CoV-2 у Расеі з пачатку пандэміі, склала 8 241 643.

За 24 гадзіны ў РФ ачунялі 22 784 чалавекі з каранавірсам (з пачатку пандэміі - 7 165 921 чалавек).

Уздым захворвання ў краіне назіраецца ўжо цягам многіх тыдняў. Экспэрты тлумачаць гэта нізкім узроўнем вакцынацыі насельніцтва. Згодна з інтэрнэт-рэсурсам One World in Data, Расея, у якой паводле афіцыйных звестак цалкам прышчэпленыя 33,6 адсотка насельніцтва, займае ў гэтым паказчыку 36-е месца ў Еўропе.

20 кастрычніка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў пра непрацоўныя дні з 30 кастрычніка да 7 лістапада. У Маскве і Санкт-Пецярбургу ўводзіцца локдаўн.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».