29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы пачалі пастаўляць у лякарні кісларод

7
Беларускія вайскоўцы пачалі пастаўляць у лякарні кісларод

Сітуацыя з каранавірусам у краіне крытычная.

Беларускія вайскоўцы пачалі дастаўляць кісларод з авіяцыйных баз ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне. Пры неабходнасці дадатковыя крыніцы дапамогуць забяспечыць бесперабойную працу лякарняў, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны.

«За адну працоўную кампанію мы здабываем амаль 25 тысяч літраў вадкага кіслароду. Працэс напраўду даволі працаёмкі, цяжкі за кошт таго, што ў атмасферным паветры змяшчэнне кіслароду вельмі маленькае, а тэмпература яго кіпення павінна быць -183°C. Задзейнічанае вельмі шмат абсталявання. Мы здабываем выключна медыцынскі кісларод, то бок, гэта высокае адсоткавае змяшчэнне (не ніжэй за 99,5% паводле ДАСТ). А ёсць тэхнічны кісларод - там ужо зусім іншы адсотак яго змяшчэння, адпаведна, меншы. Для дыхання ў нас толькі ідзе медыцынскі кісларод з чысцінёй, не меншай за 99,5%», - распавёў начальнік тэхнічнага разліку газазабеспячэння авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Уладзімір Лазоўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках