25 красавiка 2024, Чацвер, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касманаўт распавёў пра спробы расейскай кінагрупы зламаць МКС

22
Касманаўт распавёў пра спробы расейскай кінагрупы зламаць МКС

Інфармацыяй падзяліўся касманаўт з беларускімі каранямі Навіцкі.

Касманаўты не далі нічога зламаць на МКС актрысе Юліі Перасільд і рэжысёру Кліму Шыпенку падчас іх знаходжання на станцыі, хоць такія спробы былі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на фільм «Выклік. Першыя ў космасе» на Першым канале.

Са слоў касманаўта Алега Навіцкага, яму і калегам даводзілася ахоўваць кінаэкіпаж і МКС, бо звычайнаму чалавеку складаней адаптавацца да новых умоў, чым касманаўту.

Актрыса заўважыла, што яна і рэжысёр не прычынілі шкоды МКС: «дзірак не зрабілі і туалет не зламалі». Шыпенка прызнаўся, што часта біўся галавой на МКС, але яго ратаваў шалом.

23 кастрычніка яны распавялі аб адмове двух камплектаў абсталявання аўтаматычнай сістэмы збліжэння «Курс» падчас стыкоўкі карабля «Саюз МС-19» з МКС на арбіце Зямлі.

Шыпенка і Перасільд прыляцелі на МКС для здымак фільма «Выклік» 5 кастрычніка. У працэсе стыкоўкі два камплекты абсталявання аўтаматычнай сістэмы збліжэння «Курс» па чарзе адмовілі, праз што Цэнтр кіравання палётамі загадаў касманаўту Антону Шкаплераву, які кіруе экіпажам, перайсці на ручное кіраванне. Кінаэкіпаж вярнуўся на Зямлю 17 кастрычніка, прызямліўшыся ў Казахстане ў 148 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад ад горада Жэзказгана.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках