29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10-гадовы хлопчык перапыніў аўдыенцыю Папы Рымскага, каб атрымаць галаўны ўбор пантыфіка

9
10-гадовы хлопчык перапыніў аўдыенцыю Папы Рымскага, каб атрымаць галаўны ўбор пантыфіка

Як адрэагаваў Папа Рымскі?

20 кастрычніка 10-гадовы хлопчык перапыніў аўдыенцыю Папы Рымскага Францішка, калі выйшаў на сцэну, каб папрасіць галаўны ўбор пантыфіка, паведамляе канал Euronews.

Дзіця выйшла на сцэну, калі святары чыталі малітвы і ўступныя прамовы. Мяркуючы з роліку, паказаным агенцтвам Vatican News, Францішак не адразу зразумеў просьбу хлопчыка і спачатку пасадзіў яго на крэсла побач з сабой.

На відэа, якое апублікаваў Voice of America, відаць, што хлопчык паказваў на пілеолус - традыцыйны галаўны ўбор клірыкаў Рымска-каталіцкай і Англіканскай цэркваў. У выніку дзіцяці далі такі ж галаўны ўбор, як у Папы Рымскага, і радаснае дзіця пад воплескі публікі спусцілася назад у залу.

Як адзначыў сайт Vatican News, дзіця паводзіла сябе так, як быццам знаходзілася ў сябе дома. Францішак пасля выхаду хлопчыка на сцэну адзначыў смеласць і свабоду дзяцей. "Дзякуй гэтаму дзіцяці за дадзены нам усім урок", - сказаў Францішак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках