20 красавiка 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нігерыі баевікі напалі на турму: вызвалілі больш за 500 зняволеных

1
У Нігерыі баевікі напалі на турму: вызвалілі больш за 500 зняволеных

Гэта не адзінкавы выпадак у краіне.

Узброеныя людзі атакавалі турму на паўднёвым захадзе Нігерыі. Яны выпусцілі на волю блізу 575 зняволеных, паведамляе AP.

Прадстаўнік папраўчага цэнтра ў штаце Аё Аланрэваджу Анджорын заявіў, што баевікі напалі на турму позна ў пятніцу. Зараз пачатае расследаванне інцыдэнту.

Гэты напад стаў трэцім падобным інцыдэнтам сёлета ў Нігерыі, дзе ўцёкі з турмы адбываюцца ўсё часцей, а паліцыя вяртае ў турмы толькі частку ўцекачоў.

Толькі 13 верасня 240 зняволеных былі вызваленыя пасля таго, як узброеныя асобы напалі на ізалятар у штаце Когі. У красавіку з турмы штата Імо ўцяклі 1844 вязні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках