20 красавiка 2024, Субота, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: сістэма ў Беларусі разбалансаваная

13
Аналітык: сістэма ў Беларусі разбалансаваная

Яна функцыянуе ў стане маразму.

У новым стрыме Сяргей Чалы адзначыў, што падзеі гэтага тыдня пацвердзілі, што сістэма выведзеная з раўнавагі, піша «Салідарнасць».

Паводле ягоных слоў, Лукашэнка пераконвае сам сябе, што ўсё ў парадку, і хоча чуць ад іншых, што ўсё добра. Напрыклад, падчас наведвання рэанімацыі з хворымі на каранавірус правадыр задаў адпаведнае пытанне медыку.

Між тым, Чалы канстатаваў, што барацьба ў Беларусі з ковідам - гэта «нічоганерабленне». Сярод іншага, адсутнасць вакцынацыі.

Прычым у краіне няма сістэмнага падыходу па развязання праблем праз пастанову самога Лукашэнкі, на ягоны загад скасаваны абавязковы маскавы рэжым у грамадскіх месцах.

- Даходзіць да, не хочацца гаварыць смешнага, бо гэта жахлівыя трагічныя рэчы, калі стаўленне да маскавага рэжыму Міністэрства аховы здароўя не можа сфармуляваць з трэцяй спробы, пастаянна выпраўляючы сваю заяву і пакідаючы, урэшце, незразумелыя фармулёўкі, - адзначыў Чалы. - Немагчыма выконваць пастановы, калі сёння - адно, заўтра - іншае, пазаўтра - трэцяе. Гэта ўводзіць сістэму ў поўны ступар.

Доказ таго, што сістэма разбалансаваная, аналітык бачыць і ў прызначэнні міністрам юстыцыі былога намесніка міністра МУС Сяргея Хаменкі. З тлумачэння правадыра, Чалы зрабіў выснову, што Лукашэнка сам не да канца разумее, чаму зрабіў такую кадравую перастаноўку.

- Цалкам відавочна, што сістэма разбалансаваная. Увесь гэты тыдзень стаў выразным пацвярджэннем таго, што яна працягвае функцыянаваць у стане баявога маразму. А дакладней - дысфункцыянавауь, - адзначыў Чалы.

Аналітык не бачыць у кіраўніка ніякага доўгатэрміновага плана, «ідзуць абсалютна рэфлексіўныя паводзіны».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках