19 красавiка 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Узбекістане закончылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах

1
Ва Узбекістане закончылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах

Рэальныя апазіцыйныя кандыдаты ў выбарах не ўдзельнічалі.

Ва Узбекістане закончылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Прыход на выбары склаў 80,8 адсотка, паведаміў на брыфінгу ў Ташкенце ўвечары ў нядзелю, 24 кастрычніка, кіраўнік ЦВК Зайнідын Нізамхаджаеў. У краіне працавалі амаль 11 тысяч выбарчых пунктаў, грамадзяне, якія жывуць за мяжой, маглі прагаласаваць на пунктах у 37 краінах, перадае DW.

Між тым намеснік старшыні ЦВК Узбекістана Бахром Кучкараў адзначыў выпадкі "сямейнага галасавання", зафіксаваныя на шэрагу пунктаў. Нягледзячы на шырокую тлумачальную работу, цалкам спыніць негатыўную практыку, калі адзін выбаршчык прыносіць пашпарты сямейнікаў і галасуе за іх, не здалелі, адзначыў ён.

Экзітполы ва Узбекістане не праводзяцца, папярэднія вынікі выбараў чакаюцца раніцай 25 кастрычніка. Пры гэтым назіральнікі ўпэўненыя ў пераабранні на другі тэрмін цяперашняга кіраўніка дзяржавы Шаўката Мірзіёева, бо рэальныя апазіцыйныя кандыдаты ў выбарах не ўдзельнічалі, адзначае агенцтва AFP.

Акрамя 64-гадовага Мірзіёева, вылучанага Рухам прадпрымальнікаў і бізнэсоўцаў - Ліберальна-дэмакратычнай партыі (УзЛіДэП), кандыдатамі ў прэзідэнты выступалі намесніца старшыні палітычнай рады Народна-дэмакратычнай партыі Узбекістана Максуд Варысава, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі "Адалат" ("Справядлівасць") Бахром Абдухалімаў, Алішэр Кадзіраў ад Дэмакратычнай партыі "Мілій тыкланіш" ("Нацыянальнае адраджэнне") і Нарзула Абламурадаў ад Экалагічнай партыі.

Шаўкат Мірзіёеў быў абраны прэзідэнтам у 2016 годзе пасля смерці ягонага папярэдніка Іслама Карымава. Да гэтага ён тройчы ўзначальваў раённыя і абласныя адміністрацыі, у тым ліку роднай Джызацкай вобласці, а таксама Самаркандскай. Быў дэпутатам парламента, двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках