29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Калугай 60 асуджаных парэзалі вены

5
Пад Калугай 60 асуджаных парэзалі вены

Яны пайшлі на такі крок на знак пратэсту.

Блізу60 вязняў, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №3 Калужскай вобласці, парэзалі сабе вены на знак пратэсту супраць збівання і цяжкіх варункаў утрымання, паведамляе "Медиазона" са спасылкай на адваката Юлію Чванаву і жонку аднаго з пацярпелых.

Паводле звестак выдання некалькі дзён таму ў зняволеных, якіх дзеля спагнанняў утрымлівалі ў штрафных ізалятарах, адабралі асабістыя рэчы, у тым ліку медыкаменты і цёплае адзенне, а аднаго з іх пабілі. На знак пратэсту асуджаныя абвясцілі галадоўку, але ніхто на іх увагі не звярнуў, пасля чаго яны наважылі пайсці на больш радыкальныя захады.

У сваю чаргу выданне "Медуза" адзначае, што зняволеныя пачалі скардзіцца на збіванне і непрымальныя варункі ўтрымання пасля таго, як Калужскую калонію ўзначаліў былы намеснік начальніка ўладзімірскай калоніі №3 Павел Рыжанкоў. Паводле звестак СМІ там таксама адбываліся сістэматычныя збіванні.

У ФСВП зняпраўджваюць масавае самакалецтва ў калужскай калоніі. Установа прызнала толькі два выпадкі, адзначыўшы, што зняволеныя «не прычынілі сур'ёзнай шкоды здароўю», а папраўчая ўстанова "працуе ў штатным рэжыме".

Тым не менш абласная пракуратура пачала правяранне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках